А1 запусціў сваю першую ў Беларусі віртуальную краму | Навiны | Пра кампанію

А1 запусціў сваю першую ў Беларусі віртуальную краму

У рамках ініцыятывы #заставайсяанлайн кампанія A1 пашырае каналы анлайн-продажаў і абслугоўвання і прапануе кліентам наведаць сваю першую віртуальную краму.

 

Цяпер для таго, каб на свае вочы пабачыць у працы любую прыладу, прадстаўленую ў асартыменце А1, можна абысціся без візіту ў звыклыя крамы. Усю неабходную дапамогу ў выбары і набыцці неабходных тавараў прадаўцы-кансультанты акажуць у рэжыме анлайн па відэасувязі.

 

Наведванне віртуальнай крамы максімальна набліжана да візіту ў фізічную краму А1. Адрозненне заключаецца толькі ў тым, што пакупніку для гэтага нават не давядзецца выходзіць з дому – усё будзе адбывацца анлайн. Пакупніка па відэасувязі сустрэнуць кансультанты, якія прадэманструюць патрэбную прыладу і ўсе яе функцыі, а таксама адкажуць на пытанні і дапамогуць у выбары і афармленні куплі з дастаўкай на пазначаны адрас.

 

Каб наведаць віртуальную краму, любому жадаючаму неабходна зайсці на сайт кампаніі www.A1.by і перайсці ў інтэрнэт-краму. На старонцы тавару, які яго цікавіць, наведвальнік націскае на адпаведны віджэт. Пасля ўдакладнення кантактных даных для сувязі на пазначаны кліентам нумар паступае запыт, а ў браўзеры яго прылады (камп'ютара ці смартфона) пачынаецца відэакансультацыя. Пры гэтым відэасувязь з'яўляецца аднабаковай: кліент можа бачыць кансультанта, інтэрактыўную вітрыну і тавары на ёй, але сам пры гэтым застаецца нябачным.

 

У асартыменце віртуальнай крамы прадстаўлены ўсе прылады, даступныя да набыцця праз інтэрнэт-краму А1, акрамя адзінкавых мадэляў, якія засталіся ў адным экзэмпляры.

 

У выпадку, калі кліент хоча ўдакладніць якія-небудзь пытанні, якія не тычацца непасрэдна прылад, якія прадаюцца ў віртуальнай краме, яго званок будзе перададзены спецыялістам кантакт-цэнтра А1.

 

Каб скарыстацца паслугамі віртуальнай крамы, з'яўляцца абанентам А1 не абавязкова: кансультацыі відэаэкспертаў даступныя ўсім жадаючым.

 

На першым этапе віртуальная крама будзе працаваць з 10:00 да 22:00 без абедаў і выхадных, пры гэтым праводзіць відэакансультацыі адначасова будуць два супрацоўнікі кампаніі.

 

У найбліжэйшай перспектыве колькасць віртуальных крам А1 і кансультантаў плануецца пашырыць, а іх рэжым працы зрабіць у фармаце 24/7.

 

Сёння па аналагічнай схеме віртуальныя крамы А1 ужо працуюць у такіх краінах як Аўстрыя, Славенія і Харватыя. Цяпер да іх далучылася Беларусь, а ў хуткім часе – і Сербія. Вопыт ужо дзеючых крам А1 Telekom Austria Group паказвае высокую эфектыўнасць іх працы: праз віртуальныя крамы ўжо куплены мільёны розных прылад.