А1 запускае новую паслугу А1 кашалёк +300 для анлайн-разлікаў | Навiны | Пра кампанію

А1 запускае новую паслугу А1 кашалёк +300 для анлайн-разлікаў

А1 прапануе сваім абанентам новую паслугу А1 кашалёк +300: карыстальнікам праграмы A1 banking стануць даступныя разлікі за любыя тавары, работы і паслугі з дапамогай электронных грошай – без працэнтаў у межах ліміту да 300 рублёў і на ўмовах адтэрміноўкі аплаты.

 

З дапамогай паслугі А1 кашалёк +300 абаненты А1 могуць аплачваць больш за 60 тыс. тавараў і паслуг праз АРІП, папаўняць віртуальную карту А1 banking, а таксама аплачваць страхавыя прадукты ЗАСТ «Імкліва Іншуранс».

 

Паслуга А1 кашалёк +300 даступная абанентам А1, акрамя карыстальнікаў тарыфных планаў з перадаплатай. Падключэнне паслугі праводзіцца ў мабільнай праграме А1 banking. Увесь працэс займае не больш за 1 хвіліну:

1. Зарэгіструйце акаўнт у праграме A1 banking;

2. Клікніце на «А1 кашалёк» у галоўным меню праграмы;

3. Абярыце паслугу А1 кашалёк +300;

4. Азнаёмцеся з умовамі і націсніце «Падключыць».

 

Карыстацца наданым лімітам можна на працягу каляндарнага месяца. Да 20 чысла наступнага месяца абаненту неабходна пагасіць рахунак, выстаўлены да аплаты. Зрабіць гэта зручней за ўсё ў праграме А1 banking: у ёй аўтаматычна даступны нумар асабовага рахунку паслугі.

 

Да моманту адключэння паслугі А1 кашалёк +300 ліміт па ёй ва ўстаноўленым аб’ёме надаецца 1 чысла кожнага каляндарнага месяца аўтаматычна. Пры гэтым для выбару па-ранейшаму даступныя паслугі А1 кашалёк з лімітам 100 рублёў і А1 кашалёк +150 з лімітам 150 рублёў.

 

Больш падрабязна пра лінейку паслуг «А1 кашалёк» можна даведацца па спасылцы.