А1 укараніў ІоТ-рашэнне для кантролю бяспекі мастоў | Навiны | Пра кампанію

А1 укараніў ІоТ-рашэнне для кантролю бяспекі мастоў

А1 разам з кампаніяй Qulix Systems прэзентаваў новае рашэнне для дыстанцыйнага кантролю бяспекі мастоў – інклінометр, які вымярае вугал нахілу аб'ектаў і перадае даныя па сваёй NB-IoT сетцы. Прылада дапаможа прагназаваць магчымыя інцыдэнты ў дарожнай і будаўнічай галінах, а таксама своечасова рэагаваць на іх.

 

Рашэнне працуе на аснове SIM-чыпаў і сеткі NB-IoT кампаніі А1, што дазваляе перадаваць даныя аддалена і адсочваць стан мастоў, будынкаў і іншых аб'ектаў нават у самых цяжкадаступных месцах.

 

Унікальнае рашэнне ўяўляе сабой невялікую прыладу і платформу, распрацаваныя кампаніяй Qulix Systems. Прыбор усталёўваецца непасрэдна на аб'ект вымярэння ў пункт, за якім неабходна назіраць, – напрыклад, сярэдзіну перакрыцця моста. Ён вымярае вугал адхілення і перадае па сетцы NB-IoT пакет даных на платформу, дзе інфармацыя апрацоўваецца: уводзяцца папраўкі вугла, вуглавыя значэнні пераводзяцця ў метрычныя, задаецца вышыня ўстаноўкі ці вымярэння, вызначаецца месцазнаходжанне на карце і г.д.

 

На падставе гэтых даных можна зразумець, што аб'ект пачаў прасядаць або нахіляцца, а значыць, прадухіліць падзенне і любы іншы інцыдэнт, а таксама своечасова запланаваць капітальны рамонт. Пры перавышэнні парогавых значэнняў прылада высылае апавяшчэнне, напрыклад, на электронную пошту ці ў месенджар, таму выезд супрацоўнікаў непасрэдна на аб'ект патрабуецца не заўсёды, што аптымізуе выдаткі.

 

Першы пілотны праект рашэння быў запушчаны на базавай станцыі кампаніі А1 для назірання за крэнам мачты базавай станцыі. Другі праводзіўся разам з РУП «Віцебскаўтадар» для вымярэння хістанняў і прасядання пліт моста. Абодва тэставыя запускі прайшлі паспяхова і паказалі, што прылада вытрымлівае вялікія сутачныя перапады тэмператур і працуе без збояў.

 

У адрозненне ад іншых інклінометраў сумесная распрацоўка А1 і Qulix Systems не патрабуе падключэння да электрасеткі і здольная перадаваць даныя ў аддаленым рэжыме. Энергаэфектыўнасць прылад забяспечвае аўтаномную працу на працягу трох год. Да таго ж, яны не маюць ніякіх спецыфічных патрабаванняў да мацавання, за кошт чаго мантаж займае літаральна пяць хвілін.