А1 палепшыла хуткасць перадачы даных і ёмістасць сеткі на значнай частцы Беларусі | Навiны | Пра кампанію

А1 палепшыла хуткасць перадачы даных і ёмістасць сеткі на значнай частцы Беларусі

Аб кампаніі

Кампанія А1 завяршыла маштабны этап прац па павелічэнні ёмістасці сваёй сеткі за кошт замены стандартнага абсталявання на шматпрамянёвыя антэны ў дыяпазоне UMTS-900, а таксама пашырэнні кантролераў базавых станцый. Дзякуючы праведзенай тэхнічнай мадэрнізацыі паляпшэнне якасці сувязі і хуткасці мабільнага інтэрнэту адчуюць жыхары Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, а таксама Ганцавіцкага, Лунінецкага і Пінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

 

Шматпрамянёвыя антэны – гэта прылады з некалькімі незалежнымі ўваходамі-выхадамі, кожнаму з якіх адпавядае свая дыяграма накіраванасці, ці прамень. Калі ў выпадку выкарыстання стандартнага абсталявання колькасць сектараў пакрыцця звычайна не перавышае трох, то ў выпадку выкарыстання шматпрамянёвых антэн яна можа быць значна большай. Гэта дазваляе забяспечыць павелічэнне ёмістасці сеткі, хуткасці мабільнага інтэрнэту, а таксама даступнасці паслугі большай колькасці абанентаў. Дадзены этап мадэрнізацыі сеткі прадугледжваў устаноўку прыкладна 30 такіх антэн дыяпазону 900 МГц. У выніку ёмістасць сеткі ў зоне іх дзеяння была павялічаная ў 2-3 разы. Пры гэтым асаблівасцю тэхналогіі UMTS-900 з'яўляецца большы радыус дзеяння базавых станцый, што грае важную ролю ў сельскай мясцовасці з нізкай шчыльнасцю насельніцтва. Акрамя таго, радыёсігнал на гэтай частаце лепш пранікае скрозь рознага кшталту перагародкі і перашкоды, дазваляючы забяспечыць высокую якасць сігналу нават на тэрыторыях са складаным ландшафтам ці ў лясістай мясцовасці.

 

Абноўленыя кантролеры базавых станцый, устаноўленыя на абсталяванні А1 у розных рэгіёнах Беларусі, дазволілі павялічыць колькасць радыёканалаў, якія абслугоўваюцца, і тым самым павысіць якасць працы сеткі ў Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай і значнай частцы Брэсцкай абласцях.

 

Такія працы кампанія А1 ажыццяўляе на сталай аснове ў рамках мадэрнізацыі сваёй сеткі для паляпшэння якасці сігналу і хуткасці перадачы даных.