А1 ганарваны ўзнагародай «За новыя адказныя практыкі вядзення бізнесу» | Навiны | Пра кампанію

А1 ганарваны ўзнагародай «За новыя адказныя практыкі вядзення бізнесу»

28 лістапада на Публічных слуханнях сацыяльна адказных кампаній Беларусі А1 ганараваны ўзнагародай «За новыя адказныя практыкі вядзення бізнесу». Экспертнай супольнасцю былі адзначаны дасягненні кампаніі ў рэалізацыі сацыяльных і культурных праектаў у 2019 годзе.

 

 

Стратэгія карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці А1 уключае 2 асноўныя напрамкі: дапамога дзецям і падтрымка беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Сярод буйных бягучых актыўнасцяў сацыяльна-адукацыйны праект для старшакласнікаў «Першыя», арт-праект па стварэнні муралаў у Мінску мастакамі з розных краін «Будучыня», дабрачынны праект для школьнікаў у аддаленых рэгіёнах Беларусі «Я бачу!».

 

У 2019 годзе былі рэалізаваныя дабрачынны праект «Еўрапейскія забегі» ў партнёрстве з II Еўрапейскімі гульнямі, акцыя «Запалі зорную ноч!» да Сусветнага дня інфармавання аб праблеме аўтызму, медыя-праект пра беларускія дыялекты «МОVA» разам з Onliner.by. Кампанія выступіла генеральным партнёрам вялікіх канферэнцый TEDxMinsk і TEDxYouth@Minsk, аказала дапамогу Беларускаму таварыству Чырвонага крыжа, падтрымала праект «Вуліца стрыт-фуду» ў Маладзечна, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў у рэгіёнах Беларусі.