«А1 Таксі» запусціўся ў Бабруйску | Навiны | Пра кампанію

«А1 Таксі» запусціўся ў Бабруйску

Аб кампаніі

«А1 Таксі» працягвае пашырацца – і з 15 снежня вітае жыхароў Бабруйска!

 

«А1 Таксі» – гэта сэрвіс, які быў запушчаны вядомым правайдарам тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг – кампаніяй А1 – і цяпер дынамічна развіваецца па ўсёй краіне. Выгадная і гнуткая сістэма тарыфаў, паслуга «Цвярозы кіроўца», магчымасць карпаратыўнага абслугоўвання і адсутнасць дадатковай платы для пасажыраў з дзецьмі — усё гэта жыхары Бабруйска ўжо могуць пратэсціраваць у сябе ў горадзе.

 

У «А1 Таксі» працуе гнуткая сістэма лаяльнасці, дзякуючы якой можна вяртаць бонуснымі баламі ад 2% да 10% ад кожнай паездкі. Пазней імі можна аплачваць да 99% кошту наступных паездак або да 30% кошту любых тавараў у магазінах А1. А яшчэ скідкі чакаюць карыстальнікаў прэміяльных картак Visa – яны могуць зэканоміць да 50% на паездкі ў аэрапорт, а таксама да 20% на ўсе тарыфы па горадзе.

 

Падрабязней даведацца пра ўсе акцыі сэрвісу можна на сайце ў адмысловым раздзеле «Акцыі».

 

«Тэмпы, з якімі “А1 Таксі” пашырае геаграфію сваёй прысутнасці ў розных гарадах краіны, пастаянна павялічваюцца: гэтак, між лістападаўскім запускам сэрвісу ў Магілёве і пачаткам працы ў Бабруйску прамінула крыху больш за тры тыдні. Паспяховае маштабаванне праекта стала магчымым дзякуючы адточаным працэсам, наладжаным кантактам з перавозчыкамі і заслужанай рэпутацыі надзейнага партнёра. Чым больш гарадоў з’яўляецца на мапе “А1 Таксі”, тым бліжэй мы да сваёй мэты — стаць першым у Беларусі нацыянальным сэрвісам таксі», – пракаментаваў кіраўнік праекта «А1 Таксі», начальнік кіраўніцтва інфраструктурных рашэнняў A1 Яўген Ляўданскі.

 

Для пачатку працы з новым сэрвісам дастаткова спампаваць праграму «А1 Таксі» (яна даступна ў Google Play, App Store і AppGallery). Пасля рэгістрацыі жыхары Бабруйска змогуць з камфортам перасоўвацца не толькі ў межах горада, але і ў любых іншых населеных пунктах, дзе працуе «А1 Таксі».