«А1 Таксі» атрымала вялікае абнаўленне
«А1 Таксі» прадстаўляе вялікае абнаўленне! У карыстальнікаў сэрвісу з’явілася яшчэ больш функцый у праграме і варыянтаў падчас выбару тарыфу.
Гэтак, лінейка тарыфаў «А1 Таксі» папоўнілася тарыфам «Прэміюм», які вылучаецца падачай аўто найвышэйшага класа, абсталяванага ўсімі сучаснымі выгодамі. Гэта ідэальны выбар для тых, хто цэніць камфорт і стыль. Кіроўцы забяспечваюць не толькі высокі ўзровень сэрвісу, але і прыемную атмасферу падчас паездкі. Акрамя таго абнавіўся тарыф «Стандарт А1» – на ім з’явілася функцыя перадзамовы аўто. Цяпер замовіць таксі можна на пэўны патрэбны час, што асабліва зручна для дзелавых сустрэч, паездак у аэрапорт ці іншых важных падзей.
Карыстальнікі праграмы змогуць ацаніць новую зручную сістэму працы ўбудаваных у інтэрфейс навігацыйных карт. Усе абнаўленні накіраваны на тое, каб зрабіць вашы паездкі з «А1 Таксі» максімальна эфектыўнымі і прыемнымі. Сачыце за абнаўленнямі на сайце a1.by і a1taxi.by — і будзьце ў курсе ўсіх новаўвядзенняў сэрвісу!
Для карыстання сэрвісам дастаткова спампаваць праграму «А1 Таксі» ў Google Play або App Store. Падрабязней азнаёміцца з умовамі перавозак, а таксама даведацца пра магчымасці партнёрства можна на a1taxi.by.