А1 зрабіў умовы падавання інтэрнэт-трафіку ў Расіі яшчэ камфортней
Арыентуючыся на ўзрастаючы інтарэс і высокую патрэбу ў паслузе, кампанія А1 значна паляпшае ўмовы падавання інтэрнэт-трафіку ў роўмінгу ў Расіі для сваіх абанентаў. Адпаведныя змены набудуць моц з 1 мая 2025 г.
Так, ужо існыя ўмовы падавання 5 ГБ інтэрнэт-трафіку з сярэднім коштам 5 рублёў за 1 ГБ будуць дапоўнены яшчэ пяццю інтэрваламі з такім жа аб’ёмам па цане 11,90 рубля за кожны ГБ. Наступная тарыфікацыя па сканчэнні 10 ГБ значна зніжана – і будзе складаць усяго 0,012 рубля за 1 МБ.
Такім чынам, абноўленая тарыфікацыя будзе ажыццяўляцца паводле табліцы:
Аб’ём трафіку, 30 дзён | Кошт інтэрвалу, бел. руб. з ПДВ |
1-ы ГБ | 7,00 |
2-і ГБ | 6,00 |
3-і ГБ | 5,00 |
4-ы ГБ | 4,00 |
5-ы ГБ | 3,00 |
З 6-га па 10-ы ГБ | 11,90 |
Кожны наступны МБ | 0,012 |
Інтэрнэт-трафік будзе падавацца аўтаматычна на 30 дзён без якіх-небудзь дадатковых дзеянняў з боку абанента пры выкарыстанні перадачы даных на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Для гэтага ў абанента павінны быць актыўныя паслугі «Міжнародны Роўмінг» і «Мабільны інтэрнэт»/«Інтэрнэт для тарыфнага плана». Калі ў абанента падключаны роўмінг-пакет, то ён дзейнічае ў першую чаргу. Падрабязней азнаёміцца з асаблівасцямі выкарыстоўвання мабільнай сувязі абанентамі А1 за мяжой можна тут.
Змены таксама закрануць і абанентаў на тарыфных планах з перадаплатай, якія падарожнічаюць па Расіі: для іх кошт за 1 МБ інтэрнэт-трафіку звыш 5 ГБ знізіцца да 0,012 бел. руб. за 1 МБ.
У сувязі з вышэйпералічаным кампанія А1 інфармуе пра перайменаванне інтэрнэт-трафіку «5 ГБ у Расіі» ў «Інтэрнэт у Расіі» і ўнясенні змен у Парадак падавання інтэрнэт-трафіку «Інтэрнэт у Расіі» з 01.05.2025. Азнаёміцца з новай рэдакцыяй дакумента можна па спасылцы.
Інтэрнэт-трафік «Інтэрнэт у Расіі» дазваляе абанентам А1 заставацца на сувязі падчас падарожжаў не толькі на камфортных, але і на выгадных умовах! Узаемадзейнічайце і працуйце ў сетцы — па даступных тарыфах.