A1 пашырыць аб'ём паслуг і зменіць умовы абслугоўвання на некаторых тарыфных планах | Навiны | Пра кампанію

A1 пашырыць аб'ём паслуг і зменіць умовы абслугоўвання на некаторых тарыфных планах

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 інфармуе аб змене ўмоў абслугоўвання па некаторых тарыфных планах мабільнай сувязі для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама анансуе спецыяльную навагоднюю прапанову для новых абанентаў.

 

З 1 снежня 2019 г. на большасці дзеючых тарыфных планаў для фізічных асоб, якія з'явіліся ў партфоліа кампаніі ў 2019 г., будзе пашыраны пакет паслуг, уключаны ў абаненцкую плату: павялічаны аб'ём інтэрнэт-трафіку, колькасць SMS і/ці дададзены опцыі безлімітнага выкарыстання дадатковых паслуг.

 

Так, для абанентаў тарыфных планаў «Камфорт M», «Камфорт L», «Камфорт XL» аб'ём уключанага інтэрнэт трафіку павялічыцца і складзе 10, 25 і 40 ГБ адпаведна, пры гэтым таксама будуць дададзены: безліміт на месенджары – для «Камфорт S», безліміт на месенджары і сацыяльныя сеткі – для «Камфорт M», безліміт на YouTube – для «Камфорт XL». У тарыфнага плана «Камфорт L» з'явіцца опцыя безліміт званкоў у іншыя сеткі ў рамках акцыі для ўсіх абанентаў тарыфнага плана.

 

На моладзевых тарыфных планах лінейкі «lemon» таксама адбудзецца павелічэнне аб'ёму інтэрнэт-пакетаў у 2-2,5 разы пры захаванні магчымасці іх накаплення: абанентам тарыфнага плана «lemon Y» стануць даступныя 8 ГБ, а «lemon X» – 20 ГБ.

 

Стане даступным для падключэння пакет «Безлімітны інтэрнэт да 2 Мбіт/с» на тарыфных планах «lemon X», «Камфорт L», «Камфорт XL», а таксама пакет «Начны безліміт» на «Камфорт S», «Камфорт M» і «Камфорт L».

 

На тарыфных планах «Прывітанне. Званкі», «Прывітанне. Званкі+Інтэрнэт» у залежнасці ад падпіскі пакет інтэрнэт-трафіку будзе пашыраны до 800 МБ, а таксама падвоена колькасць SMS.

 

Разам з пашырэннем аб'ёму паслуг адбудзецца змена кошту абаненцкіх плат, хвілін, SMS, звыш уключаных у абаненцкую плату, дадатковых паслуг некаторых тарыфных планаў, якія стартавалі ў 2019 г., кошту опцыі «Безлімітныя званкі ва ўсе сеткі», а таксама кошту опцыі «Безлімітны інтэрнэт» на архіўных тарыфных планах лінеек «Камфорт» і «Камфорт+». Падрабязная інфармацыя па спасылцы.

 

У рамках навагодняй прапановы з 2 снежня па 31 снежня 2019 г. усім новым абанентам, якія падключаюцца да тарыфных планаў «Камфорт M» і «Камфорт L», «Камфорт XL» будзе прапанаваны пакет «Безлімітны інтэрнэт» без спагнання аплаты тэрмінам на 1 год і зніжка 50% на абаненцкую плату на працягу 6 месяцаў, а пры падключэнні на тарыфныя планы «lemon X» і «lemon Y» будзе прапанаваная опцыя «Безлімітны інтэрнэт» на хуткасці да 4 Мбіт/с без спагнання аплаты тэрмінам на 1 год.

 

Таксама змены ўмоў абслугоўвання закрануць і карпаратыўных кліентаў. Так, з 1 снежня 2019 г. на тарыфных планах лінейкі для юрыдычных асоб «Бізнес-план» будзе дададзены новы пакет інтэрнэт-трафіку «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 2 Мбіт/с». Адначасова са з'яўленнем дадатковай опцыі зменіцца кошт звыш уключаных у абаненцкую плату інтэрнэт-трафіку і галасавых выклікаў у іншыя сеткі, а таксама кошт паслугі «Безліміт хвілін ва ўсе сеткі». Акрамя таго, для карыстальнікаў тарыфных планаў архіўнай лінейкі «Камфорт+ для бізнесу» зменіцца кошт опцыі «Безлімітны інтэрнэт». Падрабязная інфармацыя па спасылцы.