А1 правёў экскурсію для падапечных Беларускага дзіцячага фонду
16 жніўня А1 правёў экскурсію для школьнікаў, якія з'яўляюцца падапечнымі Беларускага дзіцячага фонду. Хлопцы і дзяўчаты наведалі кампанію, каб на свае вочы пабачыць, як працуе адзін з найбуйнейшых правайдараў тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг у Беларусі.

Знаёмства з брэндам падапечныя фонду пачалі з наведвання галоўнага офіса кампаніі — А1-цэнтра на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Там яны даведаліся, як дзякуючы кампаніі працуе мабільная і фіксаваная сувязь, захоўваюцца дадзеныя, дзейнічаюць крамы па ўсёй краіне, а таксама навошта ёй патрэбная стратэгія экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG — Environmental. Social. Governance), якая дазваляе клапаціцца пра навакольнае асяроддзе і вырашаць важныя сацыяльныя пытанні. Менавіта ў адпаведнасці з ESG-стратэгіяй ужо на працягу многіх гадоў адным з ключавых кірункаў дзейнасці А1 з'яўляецца дапамога дзецям, у тым ліку і Беларускаму дзіцячаму фонду.
Падчас экскурсіі школьнікі пазнаёміліся з найбольш запатрабаванымі прафесіямі ў А1 і пабачылі, як працуе сучасны open space ў вялікай кампаніі. Удзельнікі таксама наведалі ўнікальныя лакацыі: «А1гарод» на даху і «Інклюзіўную кавярню» ў А1 — першае месца ў Мінску, дзе было створанае безбар'ернае асяроддзе не толькі для наведвальнікаў, але і для супрацоўнікаў.

Завяршальнай кропкай маршруту стаў Дата-цэнтр А1 на вуліцы Танкавай, які забяспечвае захаванне і апрацоўку інфармацыі, працаздольнасць Інтэрнэт-парталаў і правядзенне складаных падлікаў. Старшакласнікі змаглі асабіста пераканацца ў тэхнічнай надзейнасці аднаго з найбуйнейшых у Беларусі цэнтраў апрацоўкі дадзеных узроўню Tier III, які азначае надзвычай высокую бесперабойнасць працы.