А1 правядзе квэст і разыграе МегаВОХ з падарункамі на вялікім гарадскім пікніку Vulitsa Ezha | Навiны | Пра кампанію

А1 правядзе квэст і разыграе МегаВОХ з падарункамі на вялікім гарадскім пікніку Vulitsa Ezha

У выхадныя 18-19 чэрвеня вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha адкрывае новы сезон. Сёлета фестываль зноў праходзіць пры падтрымцы кампаніі А1, якая адкрые ў Батанічным садзе Mega Place – квэст-пляцоўку з розыгрышам падарункаў для гасцей.

 

Канцэпцыя пляцоўкі Mega Place распрацаваная на аснове ідэі новай лінейкі «МЕГА» ад А1, у якой абанент можа выбраць тарыф, арыентуючыся менавіта на тыя паслугі, якія яму патрэбны: хатні інтэрнэт, лічбавае тэлебачанне і мабільную сувязь.

На пляцоўцы будзе прадстаўлена шэсць тэматычных зон, каб наведвальнікі маглі выбраць адразу некалькі актыўнасцяў, якія ім цікавыя: кіно, інтэлектуальныя квізы, спорт, дызайн і экалогія, дзіцячыя гульні. Кожны ўдзельнік квэста зможа атрымаць балы і паўдзельнічаць у розыгрышы галоўнага прыза – МегаВОХ з наборам прадукцыі А1 і падарункам ад экадызайнера Каці Цікоты.

 

Для ўдзелу ў розыгрышы прызоў трэба набраць не менш за 20 балаў, якія фіксуюцца персаналам пляцовак з дапамогай штампаў і папяровых картак. Яшчэ адна абавязковая ўмова для гульні – выкласці ў сацыяльныя сеткі фота, зробленае ў Mega Place. Спецыяльна для гэтага А1 абсталюе фотазону з летнімі арэлямі.

 

Найбольшую колькасць балаў можна атрымаць як за наяўнасць, так і за ўсталёўку прыкладання «Мой А1» – 10 балаў. Любая іншая актыўнасць роўная 5 балам – прагляд фільмаў і мультфільмаў ад відэасэрвісу VOKA, квізы, лекцыя на тэму экалагічнага ладу жыцця, турнір па аэрахакеі, гульня «Выбі браму» і многае іншае. На працягу ўсіх выхадных будзе працаваць асобная арт-зона для дзяцей, дзе бацькі змогуць не толькі пазабавіцца разам з імі, удзельнічаючы ў розных майстар-класах, але і зарабіць балы.

 

Для першых 60 наведвальнікаў, якія прыйдуць у Mega Place у суботу і ў нядзелю, стыліст і экадызайнер Каця Цікота правядзе майстар-клас па роспісе адзення, а кожны ўдзельнік атрымае ў падарунак шопер. Іншыя госці гарадскога пікніка таксама змогуць нанесці лагатып ад брэнда TIKOTA у зоне Creative Point на футболкі і торбы, якія яны прынясуць з сабой.