А1 працягнуў «Чорную пятніцу», абнавіўшы асартымент акцыйнага тавару | Навiны | Пра кампанію

А1 працягнуў «Чорную пятніцу», абнавіўшы асартымент акцыйнага тавару

Добрая навіна для тых, хто не паспеў набыць смартфон, планшэт, аксесуары ці мадэм з 22 па 25 лістапада па зніжанай цане – «Чорная пятніца» працягнутая да 2 снежня ўключна!

 

Асартымент тавару, які ўдзельнічае ў «Чорнай пятніцы», быў абноўлены. Так, з 25 лістапада да 1 снежня ўключна па зніжанай цане можна набыць папулярныя мадэлі iPhone: цяпер iPhone 7 32GB даступны ад 899 рублёў, iPhone 8 64GB – ад 1269 рублёў, а iPhone XR 64GB – ад 1699 рублёў.

 

З 26 лістапада да 2 снежня ўключна можна будзе сэканоміць да 570 рублёў пры набыцці «разумных» гадзіннікаў, смартфона ці планшэта Samsung. У рамках акцыі максімальнае зніжэнне будзе па Samsung Galaxy A80 128GB, цана якога зменшыцца да 999 рублёў пры набыцці адным плацяжом і ў растэрміноўку.

 

Зніжэнне таксама закране флагманы Samsung Galaxy S10 128GB і Samsung Galaxy S10+ 128GB – набыць прылады можна будзе ў растэрміноўку да 30 месяцаў усяго ад 66,62 рубля ў месяц і ад 78,62 рубля ў месяц адпаведна.

 

Пры набыцці Samsung Galaxy A30s у растэрміноўку да 30 лістапада ўключна абанент атрымае трайную выгаду – эканомію 50 рублёў, бонус 30 рублёў на асабовы рахунак і падарунак бесправадныя навушнікі Samsung Level U.

 

Планшэты Samsung Galaxy Tab S6 10.5 і Samsung Galaxy Tab S6 10.5 Wi-Fi можна будзе набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 66,62 рубля ў месяц і ад 57,04 рубля ў месяц адпаведна.

 

«Разумныя» гадзіннікі Samsung даступныя ўсяго ад 19,94 рубля ў месяц і стануць выдатным дадаткам да смартфона.

 

Самыя цікавыя прапановы вылучаны ў інтэрнэт-краме і крамах A1. Прапанаваны асартымент на «чорную пятніцу» можа змяняцца, таму не варта адкладаць пакупку на наступны дзень!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы