А1 прызнаны лепшым мабільным аператарам Беларусі паводле вынікаў бізнес-прэміі «Нумар адзін»
А1 стаў беспярэчным лідарам паводле вынікаў народнага галасавання – і атрымаў званне «Мабільны аператар № 1» у Беларусі на ІХ штогадовай прэміі «Нумар адзін»! Узнагарода – гэта прызнанне першынства кампаніі ў галіне развіцця сучасных лічбавых сэрвісаў мабільнай сувязі і высокай якасці паслуг з боку спажыўцоў.

Штогадовая бізнес-прэмія «Нумар адзін» уручаецца найбольш запатрабаваным кампаніям, таварам і паслугам паводле вынікаў галасавання трох груп рэспандэнтаў: спажыўцоў, журы і аргкамітэта. Аддаць свой голас за найбольш вартую кампанію ці брэнд можа любы ахвотны. Сёлета ўдзел у анлайн-галасаванні ўзялі больш за 70 тысяч чалавек.
«Наша мэта – даваць абанентам А1 лепшыя магчымасці ў сферы тэлекамунікацый і сувязі, даступныя ў Беларусі. І той факт, што паводле вынікаў галасавання, у якім значную ролю граюць менавіта галасы рэальных карыстальнікаў паслуг, А1 быў прызнаны мабільным аператарам №1 у Беларусі, – бясспрэчны доказ не толькі якасці нашых паслуг, але і даверу, які аказваюць нам нашы абаненты, за што мы ім бясконца ўдзячны, – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па камерцыйных пытаннях Юрый Ляўданскі. – Мы будзем імкнуцца і далей апраўдваць гэты давер і не спыняцца ў развіцці шырокага партфеля нашых паслуг, які ахоплівае не толькі паслугі сувязі, але і фінансавыя сэрвісы, паслугі ўласнага анлайн-кінатэатра, прадуктаў па забеспячэнні бяспекі ад махляроў і прапаноў для бізнесу, якія аказваюцца на базе нашага ўласнага дата-цэнтра».

У сваім развіцці А1 абапіраецца на разнастайнасць, даступнасць і стабільна высокую якасць паслуг мабільнай сувязі, а таксама робіць усё магчымае, каб не проста ісці ў нагу з часам, але і задаваць трэнды, прапаноўваючы сваім абанентам інавацыйныя тэхналогіі і перадавыя сэрвісы.
Пра кампанію
Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.
Сёння абанентамі мабільнай сувязі А1 у Беларусі з'яўляюцца больш за 4,9 мільёнаў чалавек, што робіць кампанію адным з найбуйнейшых правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг у краіне. Сотавая рухомая электрасувязь ад А1 мае найбольшую колькасць уласных сайтаў у стандартах GSM і UMTS у Беларусі, а таксама мае максімальныя ацэнкі па большасці інтэгральных паказнікаў паводле сукупных даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступны на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел.