А1 прызнаны найлепшым інтэрнэт-аператарам Беларусі паводле вынікаў прэстыжнай прэміі «Нумар адзін» | Навiны | Пра кампанію

А1 прызнаны найлепшым інтэрнэт-аператарам Беларусі паводле вынікаў прэстыжнай прэміі «Нумар адзін»

Аб кампаніі

А1 стаў пераможцам штогадовай прэміі «Нумар адзін» у намінацыі «Інтэрнэт-аператар №1». Сваім дасягненнем кампанія пацвердзіла статус аднаго з вядучых правайдараў фіксаванай сувязі ў Беларусі, якому давяраюць сотні тысяч абанентаў хатняга інтэрнэту па ўсёй краіне. Поспеху ў народным галасаванні ўдалося дасягнуць дзякуючы высокай якасці і надзейнасці працы інтэрнэту для дому і бізнесу, пастаяннаму пашырэнню геаграфіі сваёй прысутнасці, а таксама будаўніцтву сеткі ў новых для сябе гарадах з выкарыстаннем самага сучаснага абсталявання з даступных на рынку.

Штогадовая бізнес-прэмія «Нумар адзін» уручаецца найбольш запатрабаваным кампаніям, таварам і паслугам паводле вынікаў галасавання трох груп рэспандэнтаў: спажыўцоў, журы і аргкамітэта. Аддаць свой голас за найбольш вартую кампанію ці брэнд можа любы ахвотны. Сёлета ўдзел у анлайн-галасаванні ўзялі больш за 70 тысяч чалавек.

 

«Доступ у інтэрнэт сёння з'яўляецца паўсядзённай неабходнасцю для ўсіх, незалежна ад узросту, заняткаў і цікавасцяў. Вось чаму апошнія некалькі гадоў А1 канцэнтравала свае намаганні і магчымасці на пашырэнні сеткі фіксаванага інтэрнэту і стварэнні камфортных і даступных умоў карыстання гэтай паслугай. І перамога ў намінацыі «Інтэрнэт-аператар №1» з'яўляецца для нас не толькі ганаровай узнагародай, але і ў першую чаргу пацвярджэннем слушнасці абранай намі стратэгіі, – пракаментаваў намеснік генеральнага дырэктара А1 па тэхнічных пытаннях Уладзімір Сачкоў. – Выбіраючы А1 сёння, абаненты атрымліваюць не толькі надзейнага пастаўшчыка сувязі, але і магчымасць сумясціць усе неабходныя паслугі ў адным прадукце. Ужо не першы год, распрацоўваючы свае сэрвісы для кліентаў, мы робім фокус на комплексных прапановах, дзе па кошце адной паслугі, дапусцім, хатняга інтэрнэту, вы атрымліваеце яшчэ мабільную сувязь і падпіску на ўласны анлайн-кінатэатр кампаніі абсалютна бясплатна. Такі падыход дазваляе кліентам А1 атрымаць увесь набор тэлекамунікацыйных паслуг ад аднаго правайдара і са значнай эканоміяй».

Пра кампанію

 

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы. Сёння А1 дае высакахуткасны доступ у інтэрнэт, у тым ліку па сучасным стандарце XG-PoN, для больш чым 600 тыс. абанентаў, як у абласных і раённых цэнтрах, так і ў малых гарадах па ўсёй краіне. Тэхнічна ж кампанія здольна забяспечыць доступ у высакахуткасны інтэрнэт больш чым 1,4 млн хатніх гаспадарак па ўсёй краіне, і гэта лічба расце па меры развіцця сеткі. А там, дзе магчымасці праваднога інтэрнэту абмежаваны, у кампаніі ёсць прапанова па падключэнні высакахуткаснага інтэрнэту праз Wi-Fi роўтэр, з усталяванай у ім SIM-картай. Сотавая рухомая электрасувязь ад А1 мае найбольшую колькасць уласных сайтаў у стандартах GSM і UMTS у Беларусі, а таксама мае максімальныя ацэнкі па большасці інтэгральных паказнікаў паводле сукупных даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступны на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел.