А1 набывае актывы правайдара ў Салігорску | Навiны | Пра кампанію

А1 набывае актывы правайдара ў Салігорску

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 і правайдар «Мультысэрвісная сетка» заключылі дагавор, на аснове якога з 18 жніўня 2020 года абслугоўванне абанентаў салігорскага правайдара будзе ажыццяўляцца кампаніяй А1. Гэта закране фізічных і юрыдычных асоб, якія карыстаюцца паслугамі інтэрнэту па тэхналогіі Ethernet.

 

Так, з названай даты абаненты «Мультысэрвіснай сеткі» будуць пераведзеныя на тарыфныя планы А1. Змена тарыфнага плану адбудзецца ў аўтаматычным рэжыме. У якасці бонусу ўсім абанентам будуць прапанаваныя адмысловыя ўмовы абслугоўвання.

 

З падрабязнай інфармацыяй аб зменах у абслугоўванні для абанентаў ТАА «Мультысэрвісная сетка», якія ўвойдуць у сілу з 18 жніўня 2020 года ў сувязі з пераходам усіх правоў і абавязкаў па дагаворах аб аказанні паслуг па сетцы фіксаванай сувязі Унітарнаму прадпрыемству «А1», можна азнаёміцца ніжэй, а таксама на сайце салігорскага правайдара па спасылцы.

 

ЗМЕНЫ Ў АКАЗАННІ НЕКАТОРЫХ ПАСЛУГ

 

З 18.08.2020 г. аказанне паслуг па тарыфах ТАА «Мультысэрвісная сетка» будзе спынена, карыстальнікі будуць пераведзеныя на тарыфныя планы лінейкі «Комбі», якія ўключаюць у сябе хатні інтэрнэт і ТБ. Пры гэтым значна павялічыцца хуткасць хатняга інтэрнэту, а таксама набор дадаткова прапанаваных паслуг і абсталявання ў параўнанні з папярэднімі тарыфамі ТАА «Мультысэрвісная сетка».

 

Тарыфная лінейка «Комбі», на якую пераводзяцца карыстальнікі ТАА «Мультысэрвісная сетка», акрамя хатняга інтэрнэту і ТБ уключае магчымасць падключэння да трох любых абаненцкіх нумароў на самы папулярны тарыфны план мабільнай сувязі А1 «Без Ліміту» па адмысловай цане ці бясплатна, у залежнасці ад тарыфнай опцыі.

 

У якасці бонуса кліентам з ліку фізічных асоб ТАА «Мультысэрвісная сетка», у залежнасці ад раней падключанага тарыфнага плана, будуць дадзеныя спецыяльныя зніжкі на абаненцкую плату ад шасці да дзевяці месяцаў, што дазволіць карыстальнікам першы час аплачваць «Комбі» па цане дзеючага тарыфу ТАА «Мультысэрвісная сетка».

 

Даведацца пра ваш новы тарыф і азнаёміцца з яго апісаннем можна, перайшоўшы па спасылцы.

 

Перадача абсталявання будзе рэгулявацца ўмовамі новых тарыфных планаў.

 

Трансляцыя лічбавага тэлебачання з 19.08.2020 г. будзе ажыццяўляцца на платформе VOKA. Абанентам, якія праглядалі лічбавае тэлебачанне з выкарыстаннем ТБ-прыставак, выдадзеных да 18.08.2020, для працягу трансляцыі патрабуецца замена абсталявання на сучасныя ТБ-прыстаўкі Redbox. Бясплатная замена будзе ажыццяўляцца да 19.08.2020 г. Атрымаць падрабязную інфармацыю можна па нумары 150 (званок бясплатны з усіх сетак аператараў Рэспублікі Беларусь).

 

Са спісам тэлевізійных каналаў лічбавага тэлебачання VOKA можна азнаёміцца тут.

 

Права ўласнасці на выдадзеныя ТАА «Мультысэрвісная сетка» Wi-Fi маршрутызатары, якія знаходзяцца ў карыстанні ў абанентаў на момант пераходу, пераходзіць кампаніі А1, пры гэтым прылады застаюцца ў кліентаў для далейшай эксплуатацыі з магчымасцю іх наступнай замены.

 

З 18.08.2020 г. зменіцца парадак аказання паслугі «Паўза» (прыпыненне паслугі доступу ў інтэрнэт), а таксама будзе спынена аказанне паслугі «Статычны IP-адрас». Кошт пераходу на меншы па цане тарыфны план складзе 3 р. 00 к. з улікам ПДВ.

 

Таксама з 18.08.2020 г. уваходзяць у сілу некаторыя дадатковыя змены ў абслугоўванні:

 

АСАБІСТЫ КАБІНЕТ

 

Новы Асабісты кабінет будзе даступны з 18.08.2020 г. па адрасе my.A1.by (укладка «Інтэрнэт для дому і офіса»).

 

Лагін для ўваходу – Ваш асабовы рахунак.

 

АСАБОВЫ РАХУНАК

 

Для доступу ў Асабісты кабінет і аплаты паслугі выкарыстоўваецца нумар асабовага рахунку. Звяртаем увагу на тое, што ў некаторых кліентаў з ліку фізічных асоб нумар асабовага рахунку з 18.08.2020 г. будзе зменены. Азнаёміцца са спісам змененых асабовых рахункаў можна, перайшоўшы па спасылцы. У выпадку, калі ў спісе вы не знайшлі ваш нумар асабовага рахунку, ён застаецца нязменным.

 

СПОСАБЫ АПЛАТЫ

 

З 18.08.2020 г. будзе прыпынена магчымасць аплаты паслуг праз плацежную сістэму EasyPay, сістэму разлікаў WEBMONEY, а таксама праз Мабільныя плацежныя сэрвісы.

 

З 18.08.2020 г. плацяжы неабходна ажыццяўляць праз АРІП любым зручным спосабам: інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, банкаматы, інфакіёскі, РКЦ, РУП «Белпошта».

- Сістэма «Разлік» (АРІП) –>

- Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія –>

- A1–>

- А1-Дамашні інтэрнэт і ТБ –>

- Інтэрнэт, ТБ.

 

АБМЕЖАВАННЕ Ў ПРАВЯДЗЕННІ АПЕРАЦЫЙ

 

Звяртаем увагу, што 18.08.2020 г. будзе адсутнічаць магчымасць кіравання паслугай «Паўза», а таксама магчымасць пераафармлення або скасавання дагавора, змены тарыфнага плана і кіравання дадатковымі пакетамі VOKA ТБ.

 

КАНТАКТЫ (з 18.08.2020)

 

Пры ўзнікненні пытанняў вы можаце звязацца з намі любым зручным спосабам:

- па тэлефоне 150 – кругласутачны кантакт-цэнтр (званок бясплатны з усіх сетак аператараў Рэспублікі Беларусь);

- па электроннай пошце:

- на сайце: праз чат з аператарам, праз формы зваротнай сувязі «Задаць пытанне (абслугоўванне)», «Задаць пытанне (тэх. падтрымка)», ці форму «Заказаць званок» (унізе сайта); - праз анлайн-кансультантаў у сацыяльных сетках («Вконтакте», Facebook, «Аднакласнікі») і Viber.

 

Падрабязней у раздзеле Кантакты.

 

Працягваючы карыстацца паслугамі электрасувязі з 18.08.2020г., вы пацвярджаеце згоду з вышэйназванымі зменамі.

ЗМЕНЫ Ў АКАЗАННІ НЕКАТОРЫХ ПАСЛУГ

 

18.08.2020 г. юрыдычныя асобы будуць пераведзеныя на тарыфныя планы лінейкі А1 «Інтэрнэт для офіса». Дадзеная лінейка распрацавана адмыслова для бізнес-кліентаў і складаецца з тарыфаў з гнуткім выбарам хуткасцяў, а таксама дадатковымі опцыямі такімі як: Кругласутачная хуткасць, Рэзервовы канал, IT-падтрымка і інш.

 

У якасці бонуса кліентам, юрыдычным асобам, у залежнасці ад раней падключанага тарыфнага плана, будуць дадзеныя спецыяльныя зніжкі на тэрмін да шасці месяцаў, якія змяншаюць кошт новага тарыфнага плана да ўзроўню дзеючага тарыфу ТАА «Мультысэрвісная сетка».

 

Паслуга «Статычны IP-адрас» працягне аказвацца кліентам, якія выкарыстоўвалі яе раней, пры гэтым будзе праведзена замена IP-адраса, які выкарыстоўваецца. З 18.08.2020 г. кліентам з ліку юрыдычных асоб будзе спынена аказанне паслуг лічбавага тэлебачання. Паслугу «Відэаназіранне» працягне аказваць ТАА «Мультысэрвісная сетка».

 

Wi-Fi маршрутызатары, якія знаходзяцца ў карыстанні ў абанентаў на момант пераходу, застануцца для далейшай эксплуатацыі з магчымасцю іх замены.

 

Даведацца новы тарыф і азнаёміцца з яго апісаннем можна, перайшоўшы па спасылцы.

 

АСАБІСТЫ КАБІНЕТ

 

Новы Асабісты кабінет будзе даступны па адрасе my.A1.by (укладка «Інтэрнэт для дому і офіса»). Лагін для ўваходу – Ваш асабовы рахунак, пароль застаецца ранейшым.

 

АСАБОВЫ РАХУНАК

 

Для доступу ў Асабісты кабінет і аплаты паслугі выкарыстоўваецца нумар асабовага рахунку. Звяртаем увагу на тое, што ў некаторых кліентаў з ліку юрыдычных асоб нумар асабовага рахунку з 18.08.2020 г. будзе зменены. Актуальны нумар асабовага рахунку і нумар дагавора кліенты змогуць пабачыць у рахунак-акце за аказаныя паслугі за жнівень 2020 г.

 

СПОСАБЫ АПЛАТЫ

 

У пачатку кожнага месяца на электронную пошту ці паштовы адрас вашай кампаніі будзе адпраўляцца рахунак-акт за аказаныя паслугі. Для аплаты паслуг з 18.08.2020 г. выкарыстоўвайце наступныя рэквізіты:

Унітарнае прадпрыемства «A1»

УНП 101528843, АКПА 37522963

«Прыёрбанк» ААТ г. Мінск, ЦБП 115, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 91, BIC PJCBBY2X

р/р BY87 PJCB 3012 0002 4110 1000 0933

 

Звяртаем увагу, што з 18.08.2020 г. юрыдычныя асобы змогуць аплачваць паслугі толькі са свайго разліковага рахунку! Аплата паслуг будзе праводзіцца па факце іх аказання.

 

Просім не праводзіць аплату ў перыяд з 17 па 18 жніўня 2020 г. для прадухілення сітуацый з некарэктным залічэннем плацяжоў.

 

КАНТАКТЫ (з 18.08.2020)

 

Навіны, акцыі, а таксама ўся інфармацыя па абслугоўванні публікуюцца на сайце https://A1.by.

 

Пры ўзнікненні пытанняў вы можаце звязацца з намі любым зручным спосабам:

- па тэл. 150 кругласутачны кантакт-цэнтр (званок бясплатны з нумара любога аператара)

- па электроннай пошце: otp@a1.by (па тэхнічных пытаннях)

corp@a1.by (па пытаннях абслугоўвання)

- на сайце: праз формы зваротнай сувязі Задаць пытанне (абслугоўванне), Задаць пытанне (тэх. падтрымка), праз чат з аператарам ці форму «Заказаць званок» (унізе сайта).

 

Адрас фірменнага цэнтра продажаў і абслугоўвання фіксаванай сувязі для юрыдычных асоб:

г. Салігорск, вул. Міру, 32.

Пн-Пт: 10:00 – 19:00

Сб-Нд: 10:00 – 18:00

 

Падрабязней – у раздзеле Кантакты.

Працягваючы карыстацца паслугамі электрасувязі з 18.08.2020 г., вы пацвярджаеце згоду з вышэйназванымі зменамі.