А1 запрашае на баль: пачынаецца адбор дэбютантаў «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» | Навiны | Пра кампанію

А1 запрашае на баль: пачынаецца адбор дэбютантаў «Венскага балю з А1 у Купалаўскім»

14 снежня адбудзецца «Венскі баль з А1 у Купалаўскім». Кампанія А1 запрашае маладых людзей і дзяўчат на адбор дэбютантаў – тых, хто зможа бясплатна трапіць на баль і прыняць удзел у яго ўрачыстым адкрыцці. Прыём заявак працягнецца с 2 па 16 кастрычніка 2019 года.

Магчымасць стаць дэбютантам маюць незамужнія дзяўчаты ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў і нежанатыя маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, якія дагэтуль ніколі не ўдзельнічалі ў балях. Выпрабаваць удачу можа кожны: для гэтага ў перыяд з 2 па 16 кастрычніка дастаткова запоўніць анкету па спасылцы.

 

200 лепшых кандыдатаў будуць запрошаны на вочны кастынг, дзе члены бальнага камітэта абяруць 20 пар дэбютантаў. У склад камітэта войдуць прадстаўнікі арганізатараў (кампаніі A1, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Пасольства Аўстрыі ў Беларусі), прафесійныя харэографы і іншыя спецыялісты – у тым ліку з аўстрыйскага боку, якія маюць досвед падрыхтоўкі дэбютантаў на радзіме венскіх баляў. Каб разлічваць на поспех на кастынгу, прэтэндэнтам пажадана мець хаця б базавую танцавальную падрыхтоўку, быць дасведчанымі ў правілах этыкету і здольнымі падтрымаць нязмушаную свецкую размову.

 

У лістападзе тых, хто прайшоў адбор, чакае пачатак насычанай падрыхтоўкі і рэпетыцый, а 14 снежня яны адкрыюць «Венскі баль з А1 у Купалаўскім». На мерапрыемстве пары дэбютантаў павінны будуць прытрымлівацца абавязковага для ўсіх венскіх баляў дрэс-коду: бальная сукенка чыста белага колеру без пышнай спадніцы, белыя пальчаткі і белыя закрытыя туфлі для дзяўчат і чорны фрак або парадная ўніформа, белыя пальчаткі і чорныя лакіраваныя туфлі для маладых людзей. Удзельнікі першага «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» могуць разлічваць на дапамогу арганізатара – кампаніі А1 – у падрыхтоўцы ўсяго неабходнага.