А1 прадстаўляе новую паслугу відэаназірання – бяспеку і кантроль на высокім узроўні
Кампанія А1 прадстаўляе сваю новую паслугу для бізнесу «А1 Відэаназіранне». Комплекснае рашэнне ўключае ў сябе набор інструментаў для стварэння лёгка маштабаванай сістэмы відэаназірання з дапамогай падключэння неабходнай колькасці дзён захоўвання відэазапісаў.
«А1 Відэаназіранне» – гэта сучаснае рашэнне для захоўвання, прагляду і кіравання відэазапісамі праз зручны web-інтэрфейс. Дзякуючы платформе можна лёгка адсочваць падзеі на аб'екце, кіраваць камерамі, праглядаць архіўныя запісы і наладжваць параметры відэаназірання ў рэжыме анлайн.
Пры гэтым карыстальнікі паслугі «А1 Відэаназіранне» могуць атрымаць доступ да патрэбных даных з любой прылады, падключанай да інтэрнэту. Для захоўвання і апрацоўкі сабраных даных выкарыстоўваюцца вылічальныя магутнасці і праграмнае абсталяванне дата-цэнтра А1 стандарту Tier III, які забяспечвае высокі ўзровень бяспекі і абароны сэрвісу ад тэхнічных праблем і кіберпагроз.
Усе выдаткі, звязаныя з захаваннем даных і бяспекай, набыццём і абнаўленнем праграмнага забеспячэння для відэаманіторынгу, тэхнічным абслугоўваннем сістэмы, бярэ на сябе правайдар у асобе А1. Гнуткая сістэма тарыфаў прапаноўвае кожнаму кліенту — ад прадпрыемстваў малога бізнесу да буйных кампаній – падабраць прыдатны набор паслуг у адпаведнасці з існымі патрэбамі і бюджэтам.
Дазнацца больш пра функцыянальныя магчымасці «А1 Відэаназіранне» і пакінуць заяўку на падключэнне паслугі можна тут.