А1 прэзентаваў у Беларусі свой першы смартфон
Правайдар телекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 прэзентаваў першы смартфон пад уласнай гандлёвай маркай – «А1 Альфа». Навінка вылучаецца сучасным дызайнам, вялікім 6,26-цалевым экранам для камфортнага сёрфінгу ў інтэрнэце і прагляду відэакантэнта, падвойнай асноўнай камерай 13+2 Мп з падтрымкай тэхналогіі штучнага інтэлекту для якаснай фота- і відэаздымкі, а таксама 64 ГБ убудаванай памяці з магчымасцю пашырэння да 256 ГБ.

Смартфон «А1 Альфа» быў створаны спецыяльна для A1 Telekom Austria Group, прайшоў усе ўзроўні кваліфікацыйнага кантролю і цалкам адпавядае патрабаванням аўстрыйскага холдынгу адносна тэхнічных характарыстык і якасці зборкі. Вытворцам «А1 Альфа» сталася кампанія ZTE. Усе пакупнікі навінкі атрымліваюць пашыраную афіцыйную гарантыю на 24 месяцы ад А1, якая дазваляе не турбавацца за пакупку ўдвая даўжэй у параўнанні з іншымі мадэлямі.
Мабільная прылада кіруецца апошняй версіяй аперацыйнай сістэмы Android 9.0 Pie і прадаецца ў крамах А1 у двух колерах корпуса – чорным і бірузовым.
Смартфон характарызуецца дастаткова прасунутымі тэхнічнымі характарыстыкамі, у тым ліку такімі запатрабаванымі функцыямі, як, напрыклад, сканер адбіткаў пальцаў. Пры гэтым для дзеючых і новых абанентаў кампаніі на куплю «А1 Альфа» дзейнічаюць унікальныя ўмовы: спецыяльная цана ад 199 рублёў пры аднаразовым плацяжы, а таксама 9,90 рубля ў месяц пры набыцці ў 30-месяцовую растэрміноўку.
У камплекце з «А1 Альфа» усе пакупнікі ў дадатак да навушнікаў і зараднай прылады знойдуць празрысты сіліконавы чахол-бампер, які дазволіць засцерагчы смартфон ад пашкоджанняў. А з нагоды старту продажаў навінкі першыя некалькі тысяч пакупнікоў атрымаюць у падарунак унікальны камплект – ахоўнае шкло для экрана і дадатковы стыльны чахол-бампер графітавага колеру, выраблены па тэхналогіі «soft touch».

«Прэзентацыя на рынку ўласнага смартфона A1 у першы дзень дзейнасці кампаніі пад новым брэндам – вельмі сімвалічны і адказны крок. А1 Альфа – гэта ўніверсальнае рашэнне, якое можа задаволіць усе запыты сучаснага карыстальніка, незалежна ад узросту, пераваг, вопыту спажывання паслуг і фінансавых магчымасцяў. Менавіта такім, на наш погляд, павінен быць прадукт, які варты першым прадставіць брэнд А1 на ўсіх рынках прысутнасці A1 Telekom Austria Group – у тым ліку і ў Беларусі», – адзначыла намесніца генеральнага дырэктара па спажывецкім сегменце кампаніі А1 Ірына Савіна.
Набыць смартфон «A1 Альфа» можна ў фірмовых цэнтрах продажу і абслугоўвання A1, інтэрнэт-краме кампаніі, а таксама ў пунктах продажу і абслугоўвання павераных.