А1 прэзентаваў абноўленую «Smart-касу» з убудаваным POS-тэрміналам | Навiны | Пра кампанію

А1 прэзентаваў абноўленую «Smart-касу» з убудаваным POS-тэрміналам

У А1 стартавалі продажы абноўленай версіі «Smart-касы», здольнай замяніць адразу тры прылады. Цяпер гэтае рашэнне можна выкарыстоўваць не толькі як паўнавартасны касавы апарат з сэнсарным дысплеем і прынтарам для друку чэкаў, але і прымаць з яго дапамогай безнаяўныя плацяжы – убудаваны POS-тэрмінал дазваляе працаваць з любымі відамі банкаўскіх карт.

 

«Smart-каса» – гэта паўнавартаснае комплекснае рашэнне для малога і сярэдняга бізнесу, а таксама мабільнага буйнога бізнесу, якое фіксуе грашовыя разлікі паміж пакупніком і прадаўцом, друкуе чэкі і перасылае неабходныя даныя ў падатковыя органы ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Уся інфармацыя шыфруецца крыптаграфічнай абаронай, што гарантуе бяспеку транзакцый.

 

Кампактны апарат аснашчаны шматфункцыянальным праграмным забеспячэннем, прызначаным для таго, каб аналізаваць продажы, прымаць плацяжы рознымі спосабамі, кантраляваць гатоўку ў касе, ацэньваць выніковасць працы касіра, выстаўляць зніжкі, настройваць палі чэка.

 

Просты і зразумелы інтэрфейс «Smart-касы» дапаможа хутка разабрацца ў апараце нават навічку. Новая прапанова ад А1 ідэальна падыдзе для працы розных службаў дастаўкі, аб'ектаў выязнога гандлю, невялікіх гандлёвых пунктаў і салонаў паслуг.

 

Партнёрам рашэння «Smart-каса» выступае аператар праграмнай касы ТАА «АЙЭМЛЭБ», а банкам-эквайерам – ААТ «БелВЭБ». Пры гэтым «Smart-каса» мае падключэнне да Сістэме кантролю касавага абсталявання (СККА).

 

Набыць абноўленую версію «Smart-касы» могуць кліенты кампаніі А1 з ліку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гатовы падключыцца ці абслугоўваюцца на тарыфных планах лінейкі «Бізнес Анлім».

 

Прылада даступная для куплі ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 44,5 рубля ў месяц.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльнай сетцы Facebook, праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150. Падрабязней пра працэдуру афармлення дагавора эквайрынгу можна даведацца ў кантакт-цэнтры банка.