А1 прэзентаваў воблачнае рашэнне для кіравання сеткамі філіялаў | Навiны | Пра кампанію

А1 прэзентаваў воблачнае рашэнне для кіравання сеткамі філіялаў

А1 супольна з кампаніяй VMware прэзентаваў новае воблачнае рашэнне SD-WAN для юрыдычных асоб. Дадзенае рашэнне дазволіць аб'яднаць усе офісы заказчыка ў адну абароненую сетку, павялічыўшы пры гэтым прадукцыйнасць карпаратыўных дадаткаў, а таксама спрасціўшы разгортванне і кіраванне геаграфічна размеркаванымі сеткамі.

 

У адрозненне ад класічнага VPN, які выкарыстоўваецца для пабудовы віртуальных прыватных сетак, тэхналогія SD-WAN (праграмна-вызначальныя размеркаваныя сеткі) у некалькі клікаў дазваляе адначасова задзейнічаць некалькі каналаў перадачы даных ад розных правайдараў, аўтаматычна ў рэальным часе пераразмяркоўвае нагрузку паміж імі, а таксама на праграмным узроўні паляпшае якасць сувязі.

 

Выкарыстанне інавацыйнай тэхналогіі DMPO (Dynamic Multi-Path Optimization) ад VMware забяспечвае максімальную прадукцыйнасць і якасць сувязі для бізнес-крытычных дадаткаў нават пры падключэнні праз інтэрнэт і бесправадныя каналы, пры гэтым аўтаматычна ліквідуюцца такія праблемы, як страта пакетаў, джытар (збоі сігналу перадачы) і павелічэнне затрымкі. Пры неабходнасці рашэнне дазваляе наладзіць прыярытэты інфармацыі, якая перадаецца: напрыклад, прызначыць максімальна высокі прыярытэт на пэўныя карпаратыўныя дадаткі.

 

Такім чынам, усе падраздзяленні кампаніі, нават тэрытарыяльна аддаленыя, атрымліваюць адзіны і абаронены доступ да воблачных паслуг, сховішча даных і карпаратыўных дадаткаў сваёй кампаніі, а таксама могуць хутка і больш эфектыўна ўзаемадзейнічаць між сабой.

 

Рашэнне працуе з любымі каналамі сувязі ад любога правайдара і ўключае ў сябе паслугі па стварэнні і абслугоўванні віртуальнай прыватнай сеткі з прапускной здольнасцю 10, 30, 200 ці 1024 Мбіт/с, цэнтралізаваны партал кіравання і маніторынгу гэтай сеткі ў дата-цэнтры А1, а таксама неабходнае кліенцкае абсталяванне. Дзякуючы інтуітыўнаму графічнаму інтэрфейсу з кіраваннем сістэмай справяцца нават спецыялісты з базавымі ведамі сеткавых тэхналогій.

 

Новае рашэнне прапануецца юрыдычным асобам на аснове мадэлі «Праграмнае забеспячэнне як паслуга». Разавы плацеж, які неабходна ўнесці за падключэнне і падтрымку адной кропкі SD-WAN, складае 263 беларускія рублі (без ПДВ). Кошт самой паслугі залежыць ад прапускной здольнасці віртуальнай сеткі і вар'іруецца ад 105 да 879 рублёў у месяц (без ПДВ). Усё абсталяванне для працы сеткі перадаецца кампаніяй А1 у бясплатнае карыстанне.