А1 прэзентаваў інавацыйнае рашэнне для правядзення плацяжоў «Smart-каса» | Навiны | Пра кампанію

А1 прэзентаваў інавацыйнае рашэнне для правядзення плацяжоў «Smart-каса»

Кампанія A1 прэзентавала інавацыйнае касавае рашэнне «Smart-каса», здольнае замяніць сабой цэлы «парк» кантрольна-касавай тэхнікі.

 

Кампактная і мабільная прылада «Smart-каса» спалучае ў сабе ўсё неабходнае для правядзення плацяжоў у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Адна невялікая прылада здольная замяніць сабой адразу некалькі дэвайсаў: касавы апарат, прынтар для друку чэкаў і сродак кантролю падатковых органаў.

 

«Smart-каса» фіксуе грашовыя разлікі паміж пакупніком і прадаўцом, друкуе фіскальныя чэкі і перасылае неабходныя звесткі ў падатковыя органы. Усе звесткі, якія перадаюцца ў сістэму кантролю касавага абсталявання, шыфруюцца крыптаграфічнай абаронай, што дазваляе гарантаваць бяспеку транзакцыі.

 

Сярод іншых пераваг прылады – просты і інтуітыўна зразумелы інтэрфейс, у якім лёгка разбярэцца нават навічок. Партнёрам рашэння «Smart-каса» выступае аператар праграмнай касы ТАА «АЙЭМЛЭБ».

 

Універсальнасць рашэння «Smart-каса» дазваляе яго выкарыстоўваць нават там, дзе няма магчымасці размясціць грувасткую касавую тэхніку. Новая прапанова ад А1 ідэальна падыдзе для працы розных службаў дастаўкі, аб'ектаў выязнога гандлю, невялікіх гандлёвых пунктаў.

 

Набыць рашэнне «Smart-каса» могуць кліенты кампаніі А1 з ліку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гатовы падключыцца ці абслугоўваюцца на тарыфных планах лінейкі «Бізнес Анлім». Прыладу можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 16 рублёў у месяц. Пры гэтым разавыя плацяжы за рэгістрацыю праграмнай касы ў РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» і АІС ПКС абыдуцца ўсяго ў 38 рублёў.

 

Падрабязнасці – на афіцыйнай старонцы A1 у Facebook, праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку кампаніі ў Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.