А1 прэзентаваў безлімітны інтэрнэт без абмежаванняў па хуткасці за 90 капеек | Навiны | Пра кампанію

А1 прэзентаваў безлімітны інтэрнэт без абмежаванняў па хуткасці за 90 капеек

А1 запусціў пакет «Турбакнопка» для падключэння безлімітнага інтэрнэту на неабмежаванай хуткасці, каб абаненты заўсёды заставаліся анлайн не толькі з выгодай, але і з выгадай.

 

Падключыўшы «Турбакнопку», абанент атрымае неабмежаваны па хуткасці і аб'ёме доступ у інтэрнэт за 90 капеек. Пакет даецца з моманту падключэння і да 23.59.59 гэтага ж дня, што дазволіць заставацца на сувязі заўсёды і ўсюды, а таксама з камфортам праглядаць любы кантэнт у сетцы або вырашаць працоўныя задачы. Кошт пры гэтым спісваецца пры падключэнні.

 

Скарыстацца пакетам могуць кліенты, падключаныя на актуальныя тарыфныя планы кампаніі, сярод якіх «Камфорт S/M/L/XL», «Анлім», «Стартавы», «Бізнес-план» і г. д., а таксама на шэраг архіўных прапаноў. Актываваць «Турбакнопку» можна некалькімі простымі спосабамі: з дапамогай USSD *135*7# выклік, Асабістага кабінета ці мабільнага дадатку «Мой А1».

 

Пры гэтым кампанія А1 інфармуе, што з 18 чэрвеня 2020 года пакет «Безлімітны інтэрнэт на суткі» пераходзіць у архіў.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.