А1 прапанаваў абанентам абноўленую лінейку тарыфных планаў «Анлім» з неабмежаваным аб'ёмам інтэрнэт-трафіку на выбранай хуткасці | Навiны | Пра кампанію

А1 прапанаваў абанентам абноўленую лінейку тарыфных планаў «Анлім» з неабмежаваным аб'ёмам інтэрнэт-трафіку на выбранай хуткасці

З 1 лістапада карыстальнікам планшэтаў, мадэмаў і роўтараў выбраць свой варыянт доступу ў мабільны інтэрнэт стане яшчэ прасцей, а карыстацца ім будзе яшчэ зручней: A1 прэзентаваў абноўленую лінейку тарыфных планаў «Анлім», на якой зняты ўсе абмежаванні па аб'ёмах спажыванага інтэрнэт-трафіку.

 

Розніца паміж тарыфнымі опцыямі абноўленай лінейкі цяпер толькі ў хуткасці доступу, якая вар'іруецца ад 1 да 4 Мбіт/с. Выбраць свой варыянт можна зыходзячы з асабістых пераваг.

 

Для аматараў стасавацца ў сацыяльных сетках і месенджарах, загружаць фота і відэа, а таксама слухаць музыку будзе цалкам дастаткова хуткасці 1 Мбіт/с на новай тарыфнай опцыі «Анлім XS» за 8,90 рубля ў месяц. Калі дадаткова вы арганізуеце відэастрымінгі, то рэкамендуем тарыфную опцыю «Анлім S», на якой даступная хуткасць да 2 Мбіт/с. Відэа ў НD-раздзяленні ацэняць карыстальнікі «Анлім М» з безлімітным інтэрнэтам на хуткасці 4 Мбіт/с.

 

З асаблівасцямі тарыфных планаў абноўленай лінейкі «Анлім» можна азнаёміцца ў табліцы:

Канфігурацыя тарыфнага плана

Тарыфны план

Анлiм XS

Анлiм S

Анлiм M        

Абаненцкая плата, руб./мес.

8,90

12,9017,90

Безлімітны інтэрнэт,

уключаны ў тарыфны план

да 1 Мбiт/сек

да 2 Мбiт/сек

да 4 Мбiт/сек

VOKA TV

больш за 70 каналаў

больш за 70 каналаў

больш за 70 каналаў

 

Выбірайце свой «Анлім» і больш ніколі не лічыце мегабайты!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.