А1 павысіў усе паказчыкі якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі па выніках 1 квартала 2025 г.
А1 значна павысіў усе паказчыкі якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі, якія вымяраюцца прадпрыемствам БелДІЭ і публікуюцца на партале хваля.бел. У параўнанні з 4 кварталам 2024 г. кампанія палепшыла ўсе інтэгральныя адзнакі: як у дачыненні да асобных катэгорый паслуг, гэтак і ў выніковым размеркаванні.
Так, А1 працягвае паспяхова даказваць сваё лідарства, дэманструючы самыя высокія адзнакі па большасці паказчыкаў якасці, у прыватнасці – у катэгорыі «Перадача даных». Так, у сетцы А1 зафіксаваныя:
- самы нізкі сярэдні час загрузкі вэб-старонак;
- самая высокая сярэдняя бальная адзнака якасці прайгравання відэа;
- самая высокая сярэдняя хуткасць перадачы даных для сетак стандарту UMTS/LTE/IMT-2020 у напрамку да абанента;
- самы нізкі каэфіцыент страты IP-пакетаў;
- самая нізкая доля непаспяховых спроб перадачы даных.
Акрамя гэтага, па стане на 09.04.2025 сотавая рухомая электрасувязь ад А1 мае самую вялікую колькасць уласных сайтаў у стандартах GSM і UMTS у Беларусі.
Рэйтынг БелДІЭ грунтуецца на выніках вымярэння параметраў базавых станцый з дапамогай спецыялізаваных выпрабавальных апаратна-праграмных комплексаў радыёкантролю і разліковых карт пакрыцця. У якасці дадатковай крыніцы інфармацыі выкарыстоўваюцца таксама даныя тэстаў якасці мабільнай сувязі, выкананых абанентамі з дапамогай спецыяльнай праграмы. З поўнай версіяй справаздачы можна азнаёміцца на партале хваля.бел.
Пра кампанію
Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з самых буйных сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.
А1 з’яўляецца лідарам у катэгорыі «Перадача даных», а таксама атрымаў найлепшую інтэгральную адзнаку якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі ў абласных цэнтрах, райцэнтрах, гарадах і сельскай мясцовасці Беларусі паводле агульнага рэйтынгу сетак аператараў, складзенага дзяржаўным прадпрыемствам «БелДІЭ» і даступнага на партале хваля.бел.