А1 атрымала ліцэнзію на выкананне работ у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі КВАІ | Навiны | Пра кампанію

А1 атрымала ліцэнзію на выкананне работ у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі КВАІ

Кампанія А1 першай у Беларусі пацвердзіла адпаведнасць ліцэнзійным патрабаванням на выкананне работ і аказанне паслуг у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі (КВАІ).

 

Дзякуючы атрыманню новай ліцэнзіі кліентам кампаніі А1 сталі даступныя такія паслугі, як распрацоўка або дапрацоўка сістэмы інфармацыйнай бяспекі КВАІ, а таксама аўдыт сістэмы інфармацыйнай бяспекі КВАІ. Акрамя таго, паколькі А1 сама з'яўляецца ўладальнікам КВАІ і мае неабходны практычны вопыт забеспячэння інфармацыйнай бяспекі такіх аб'ектаў, яе кліенты могуць разлічваць на кампетэнтную дапамогу з боку спецыялістаў кампаніі ў вырашэнні такога кшталту задач.

 

Раней сістэма менеджменту інфармацыйнай бяспекі А1 ужо атрымала пацвярджэнне адпаведнасці патрабаванням дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ ISO/IEC 27001-2016, а таксама міжнароднаму стандарту інфармацыйнай бяспекі ISO/IEC 27001. Акрамя таго, дата-цэнтр А1 атрымаў атэстат адпаведнасці нацыянальным патрабаванням па абароне інфармацыі, сертыфікат адпаведнасці стандарту бяспекі даных індустрыі плацежных карт PCI DSS, а таксама сертыфікат адпаведнасці стандарту надзейнасці інфраструктуры і абсталявання UI Tier III.