А1 атрымаў падзяку ад «Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года»
Кампанія А1 атрымала падзяку фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» за падтрымку найбуйнейшага спартовага мерапрыемства года ў Беларусі. А1 выступіў афіцыйным партнёрам спаборніцтваў, а таксама ў супрацоўніцтве з II Еўрапейскімі гульнямі правёў дабрачынную акцыю «Еўрапейскія забегі».

Акцыя прайшла з 12 траўня па 30 чэрвеня 2019 года і стала сімвалічным пара-складнікам II Еўрапейскіх гульняў. У дапамогу дзецям-спартоўцам з абмежаванымі магчымасцямі прабеглі не толькі беларусы, але і ўдзельнікі і госці II Еўрапейскіх гульняў. У агульны вынік «Еўрапейскіх забегаў» уключаныя і ўсе лёгкаатлетычныя дыстанцыі гульняў – а гэта блізка 350 кіламетраў, а таксама ўся дыстанцыя эстафеты «Полымя свету» – больш за 7700 кіламетраў.
«Еўрапейскія забегі» ладзіліся пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Па выніках акцыі кампанія A1 аказала дабрачынную дапамогу Рэспубліканскаму цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту і Гомельскаму абласному цэнтру алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.