A1 перазапусціў 4G у Гомелі | Навiны | Пра кампанію

A1 перазапусціў 4G у Гомелі

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 аднавіў аказанне паслуг мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі 4G для сваіх абанентаў у Гомелі. Запуск адбыўся ў рамках стратэгічнага партнёрства A1 і інфраструктурнага аператара beСloud па развіцці мабільнай сувязі стандарту 4G у Беларусі.

 

Сувязь 4G у сетцы інфраструктурнага аператара beСloud у дыяпазоне радыёчастот 1800 МГц стала даступная абанентам А1 у Гомелі ў сакавіку бягучага года. Пасля правядзення аптымізацыйных работ і пашырэння ёмістасці сеткі больш чым удвая сувязь 4G у найбуйнейшым абласным цэнтры была перазапушчана.

 

Для гарантыі сваім абанентам у Гомелі найлепшага карыстальніцкага вопыту кампанія А1 перадала аператару beCloud сваю інфраструктуру пад базавыя станцыі і транспартную сетку на аснове аптавалаконных ліній сувязі. Цяпер за працу 4G-сеткі для абанентаў А1 у другім па велічыні горадзе Беларусі адказваюць 136 базавых станцый. Да канца 2019 года ў Гомелі плануецца ўвесці ў камерцыйную эксплуатацыю яшчэ 26 «вышак».

 

Каб пераканацца ў тым, што мабільная прылада і SIM-карта падтрымліваюць тэхналогію 4G, трэба праверыць у наладках смартфона абраныя параметры сотавай сеткі – 3G/4G ці LTE. Адпаведнае абазначэнне, якое пацвярджае магчымасць карыстацца паслугай перадачы, з'явіцца на экране прылады.

 

Гатоўнасць сваёй SIM-карты да 4G абаненты A1 могуць праверыць з дапамогай бясплатнага USSD-запыту *181#. У адказ аператар адправіць SMS з вынікам праверкі смартфона і SIM-карты. У выпадку, калі SIM-карта не падтрымлівае 4G, яе замена будзе выканана бясплатна ў любой краме кампаніі ці дылерскіх цэнтрах.