А1 абнавіў пералік паслуг «Wi-Fi для бізнесу» | Навiны | Пра кампанію

А1 абнавіў пералік паслуг «Wi-Fi для бізнесу»

Кампанія А1 прэзентавала сваім карпаратыўным кліентам абноўленыя паслугі па арганізацыі ўласнага Wi-Fi-партала.

 

З 18 чэрвеня 2020 года новым абанентам «Wi-Fi для бізнесу» будзе прапаноўвацца абноўлены пералік паслуг у рамках прапановы па арганізацыі ўласнага Wi-Fi-партала. У кошт падключэння цяпер уключаны доступ да партала аўтарызацыі для абслугоўвання супрацоўнікаў і наведвальнікаў.

 

З яго дапамогай абаненты змогуць: наладжваць рэ-дырэкт карыстальнікаў Wi-Fi на сваю старонку;

  • брэндзіраваць старонку і размяшчаць на ёй рэкламу;
  • генерыраваць PIN-коды (для аўтарызацыі без SMS);
  • кіраваць сесіямі карыстальнікаў (час дзеяння PIN-кода, змена хуткасці інтэрнэту);
  • праглядаць даныя наведвальнікаў (статыстыку па іх колькасці, час і працягласць сесій, аб'ём скарыстанага трафіку і іншае).

 

Акрамя таго, у рамках паслугі пашыраны магчымасці па перадачы абанентам дадатковага абсталявання і арганізацыі індывідуальных рашэнняў.

 

Абаненцкая плата за карыстанне сэрвісам будзе залежаць ад колькасці пунктаў доступу: чым іх болей, тым ніжэйшы кошт кожнага:

Назва паслугі

Колькасць пунктаў доступу

Абаненцкая плата, бел.руб. з ПДВ

Абслугоўванне пункту доступу, за 1 пункт доступу

1-5

25,00

6-20

20,00

21 і болей

15,00

 

Кошт паслуг з улікам індывідуальных патрабаванняў можа адрознівацца ад базавых параметраў. Як і раней, паслугі перадачы даных аплачваюцца асобна па абраным тарыфным плане. Умовы, на якіх паслугі сэрвісу аказваюцца дзеючым абанентам, застануцца ранейшымі.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.