А1 забяспечыць 4G-сеткай больш за 75 % тэрыторыі Магілёўскай вобласці | Навiны | Пра кампанію

А1 забяспечыць 4G-сеткай больш за 75 % тэрыторыі Магілёўскай вобласці

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 у партнёрстве з інфраструктурным аператарам beCloud рыхтуецца да запуску сувязі стандарту 4G у Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння ўсіх неабходных работ доступ да высакахуткаснага інтэрнэту па тэхналогіі LTE з'явіцца больш чым на 75 % тэрыторыі вобласці.

 

Для пашырэння зоны 4G-пакрыцця будзе задзейнічаны частотны дыяпазон 800 МГц. Яго асаблівасцю з'яўляецца вялікі радыус дзеяння базавых станцый, што дазваляе забяспечыць шырокае геаграфічнае пакрыццё новай сеткі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці. Чакаецца, што камерцыйны запуск адбудзецца на працягу месяца.

 

Сувязь чацвёртага пакалення адкрые перад жыхарамі Магілёўскай вобласці не толькі магчымасць карыстацца мабільным інтэрнэтам на высокай хуткасці, але і доступ да тэхналогіі VoLTE (Voice over LTE). Яна забяспечвае высакаякасную галасавую сувязь у стандарце HD Voice.

 

Запуск 4G у Магілёўскай вобласці працягне супрацоўніцтва паміж кампаніямі А1 і beCloud па пашырэнні зоны пакрыцця сувязі чацвёртага пакалення на тэрыторыі Беларусі. З боку А1 яно заключаецца ў выдзяленні сваёй тэхнічнай інфраструктуры, а таксама транспартнай сеткі на аснове гібрыдных, радыёрэлейных і оптавалаконных ліній сувязі для ўстаноўкі абсталявання, якое забяспечвае працу стандарту 4G.

 

Напрыканцы ліпеня 2020 года аналагічны праект ужо быў рэалізаваны ў Гомельскай вобласці. У 2021 годзе, акрамя Магілёўскай, сетка LTE з'явіцца яшчэ ў адной вобласці. Да 2023 года зона пакрыцця сеткі 4G для абанентаў А1 па ўсёй краіне практычна зраўнуецца з існуючай на дадзены момант зонай пакрыцця 3G-сеткі А1, забяспечыўшы доступ да высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту 4G жыхарам Беларусі, якія жывуць на больш чым 97% тэрыторыі краіны.