А1 пачынае падрыхтоўку да першага дабрачыннага «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» | Навiны | Пра кампанію

А1 пачынае падрыхтоўку да першага дабрачыннага «Венскага балю з А1 у Купалаўскім»

14 снежня ў Мінску ўпершыню адбудзецца дабрачынны венскі баль у адпаведнасці з устаноўленымі ЮНЭСКА крытэрыямі. Мерапрыемства пройдзе пад патранатам Пасольства Аўстрыі ў Беларусі, а яго агранізатарамі выступаюць кампанія А1 і Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

З гэтага моманту Мінск далучыцца да ліку гарадоў, дзе праводзяцца знакамітыя венскія балі. ЮНЭСКА ўнесла іх у спіс нематэрыяльнай спадчыны і ўстанавіла крытэрыі, якім павінны адпавядаць баль, каб мець права называцца венскім. Венскі баль з А1 у Купалаўскім» будзе праведзены ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі ЮНЭСКА: з дапамогай Пасольства Аўстрыі ў Беларусі да падрыхтоўкі мерапрыемтва прыцягнуты аўтарытэтныя аўстрыйскія эксперты.

 

«Кампанія А1 заўсёды бачыла сваю місію ў тым, каб усталёўваць сувязь паміж людзьмі – на самых розных узроўнях і ў самых розных сэнсах: ад выключна тэхнічных аспектаў да актыўнай міжнароднай культурнай камунікацыі. Менавіта таму мы сумесна з нашымі партнёрамі вырашылі ў гэтым годзе пачаць традыцыю правядзення ў Мінску дабрачынных венскіх баляў. Гэта адзін з самых вядомых і самых прыгожых сімвалаў сталіцы Аўстрыі – краіны, якая мае асаблівае значэнне для нашай кампаніі як часткі еўрапейскага холдынгу А1 Telekom Austria Group», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі A1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

Месцам правядзення балю стане Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Ён быў выбраны не выпадкова: будынак, дзе сёння размяшчаецца Купалаўскі тэатр, прымаў падобныя публічныя мерапрыемствы яшчэ 130 гадоў таму. Такім чынам, «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» не толькі пазнаёміць мінчан з бальнымі традыцыямі аўстрыйскай сталіцы, але і дапаможа адрадзіць уласныя.

 

Як і многія іншыя венскія балі, «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» будзе дабрачынным: 50% сродкаў ад продажу білетаў будуць накіраваны на дапамогу праекту «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь».

 

Квіткі на «Венскі баль з A1 у Купалаўскім» паступяць у продаж у пачатку лістапада. Аб дакладнай даце і іншых навінах падрыхтоўкі да балю можна даведацца на сайтах www.a1.by, www.kupalauski.by і www.bmeia.gv.