А1 пачаў выкарыстоўваць у крамах экалагічныя шоперы замест біяраскладальных пакетаў | Навiны | Пра кампанію

А1 пачаў выкарыстоўваць у крамах экалагічныя шоперы замест біяраскладальных пакетаў

А1 паступова адмаўляецца ад аднаразовых біяраскладальных пакетаў і пераходзіць на экалагічныя тэкстыльныя сумкі-шоперы шматразовага выкарыстання. Усе жадаючыя ўжо могуць набыць эка-шоперы ў фірмовых крамах А1 па ўсёй Беларусі.

Раней А1 звёў да мінімуму выдачу бясплатных пакетаў з біяраскладальнага пластыку кліентам, што дазволіла са студзеня па лістапад 2021 года знізіць аб'ёмы іх выкарыстання на траціну. У пошуках экалагічнай альтэрнатывы кампанія разам з запрошанымі экспертамі правяла даследаванне, па выніках якога адмовілася ад варыянтаў выкарыстання сумак з палімераў і папяровых пакетаў. Найбольш бяспечным рашэннем для навакольнага асяроддзя была прызнана замена пластыкавых пакетаў на тэкстыльныя эка-шоперы.

 

Трывалыя і ёмістыя тэкстыльныя сумкі пры належным доглядзе доўга захоўваюць свой першапачатковы знешні выгляд, таму падыходзяць для шматразовага выкарыстання. А1 распрацаваў для іх мінімалістычны дызайн і тым самым скараціў колькасць фарбавальнікаў, якія выкарыстоўваюцца для друку. Пры ўтылізацыі тэрмін іх раскладання складае 2-3 гады ў адрозненне ад пластыкавых пакетаў, для якіх гэты перыяд у шмат разоў большы.

«У адпаведнасці з прынцыпамі экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG), на якіх будуецца стратэгія развіцця А1, кампанія імкнецца папулярызаваць культуру ўсвядомленага спажывання – важны складнік сучаснага «зялёнага» падыходу. Адмова ад пластыку ва ўпаковачных матэрыялах – гэта сусветны трэнд. Прапаноўваючы кліентам альтэрнатыву пластыку, мы папулярызуем экалагічныя рашэнні і ў той жа час робім уснёсак у развіццё цыркулярнай эканомікі», – адзначыў кіраўнік упраўлення грамадскіх сувязяў і ESG кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

 

Кошт эка-шопера складае 8 рублёў. Таксама яго можна атрымаць у падарунак пры набыцці тавараў і паслуг ад 800 рублёў.

У адпаведнасці з унутранай экалагічнай палітыкай, прынятай у 2020 годзе, А1 рэалізуе шэраг энергаэфектыўных праектаў на базавых станцыях і ў дата-цэнтры. Кампанія таксама працягвае развіваць канцэпцыю «зялёнага офіса» з пераводам дакументацыі ў лічбавы фармат, устаноўкай спецыяльных кантэйнераў для раздзельнага збору і сартавання смецця і «А1гародам» з гароднінай і садавіной на даху цэнтральнага офіса ў цёплы час года.