А1 інфармуе пра новыя схемы махлярства, звязаныя з блакаваннем мабільных прылад Apple

Кампанія А1 інфармуе сваіх кліентаў пра фіксацыю росту спроб махлярства, звязаных з блакаваннем мабільных прылад Apple. Гэтак, зламыснікі ў інтэрнэце пад рознымі падставамі просяць выйсці на вашым iPhone, iPad або MacBook з вашага ўліковага запісу Apple (iCloud) і ўвайсці ў падкантрольны ім. Для гэтага даецца лагін (адрас электроннай паштовай скрыні) і пароль. У выніку ўласнік чужога ўліковага запісу змяняе пароль ад вашага ўліковага запісу, пасля чаго аддалена праз воблачны сэрвіс iCloud актывуе функцыю «Знайсці iPhone», пераводзячы такім чынам прыладу ў рэжым згубы, і цалкам блакуе яго. Далей, пад маркай разблакавання прылады, вымагальнікі патрабуюць ад вас перавод грашовых сродкаў.
Характэрна, што нават пры выкананні патрабаванняў вымагальніка, разблакаванне прылады ў пераважнай большасці выпадкаў не ажыццяўляецца. Таксама варта памятаць, што механізм блакавання мабільных прылад Apple пацярпелых рэалізуецца не шляхам узлому аперацыйнай сістэмы iOS (iPadOS, macOS, watchOS – у залежнасці ад прылад), а з дапамогай метадаў сацыяльнай інжынерыі праз выкарыстанне даверлівасці грамадзян. Такое псіхалагічнае маніпуляванне асабліва небяспечна тым, што пацярпелы не адразу разумее, што стаў ахвярай махлярскай схемы, а таксама не звяртаецца/не адразу звяртаецца ў праваахоўныя органы.
Падставамі, якімі махляры могуць карыстацца для таго, каб вы выйшлі з уліковага запісу, могуць быць:
1) аказанне дапамогі ў запампоўцы якіх-небудзь важных файлаў (фотаздымкаў, дакументаў, курсавых работ і г. д.) з воблачнага сховішча iCloud пад легендай «зламанага тэлефона»;
2) рэклама бясплатных гульняў, акаўнтаў да іх або дадаткаў у сацыяльнай сетцы TikTok або групах месенджара Telegram, для ўсталявання якіх трэба зайсці ў прапанаваны махляром акаўнт Apple;
3) працаўладкаванне на вакансію, як правіла, звязаную з тэставаннем мабільных праграм для прылад Apple, для чаго саіскальніку неабходна ўвайсці ў быццам бы карпаратыўны акаўнт Apple.
Важна памятаць, што супрацоўнікі сэрвісных цэнтраў не аказваюць паслуг па аднаўленні прылад Apple або ўліковых запісаў iCloud, заблакаваных махлярамі. Разблакаваць такую прыладу можна толькі праз зварот у службу тэхнічнай падтрымкі кампаніі Apple, прыклаўшы дакументы, якія пацвярджаюць законнасць яго набыцця.
Ніколі і ні пад якой маркай:
- не ўваходзьце на сваёй мабільнай прыладзе ў чужы ўліковы запіс Apple, нават калі пра гэта просіць сябра;
- нікому не паведамляйце лагін і пароль ад свайго акаўнта Apple;
- не пераходзьце па невядомых спасылках, дасланых незнаёмым чалавекам;
- не ўводзьце на старонніх сайтах свае лагін і пароль ад акаўнта Apple iCloud.
І адмыслова для таго, каб абараніць сваіх кліентаў і ўсіх грамадзян Беларусі ад кібермахлярства, А1 праводзіць агульнанацыянальную інфармацыйную кампанію #Падумайце5секунд. На сайце safety.a1.by кожны можа даведацца пра эфектыўныя метады барацьбы з махлярствам і асноўныя правілы бяспекі ў інтэрнэце.
Акрамя інфармацыйнай кампаніі, А1 таксама надае вялікую ўвагу распрацоўцы праграмнага забеспячэння і зручных сэрвісаў па абароне асабістых або карпаратыўных прылад. Гэтак, напрыклад, А1 запусціў паслугу «Бяспечны інтэрнэт», якая прадухіляе доступ да шкодных сайтаў, блакуе дамены, якія могуць змяшчаць вірусы, шпіёнскія праграмы або ўдзельнічаць у махлярскіх схемах накшталт фішынгу, дапамагае пазбегнуць крадзяжу асабістых даных і заражэння прылад шкодным праграмным забеспячэннем, забяспечваючы абарону як для фізічных, так і для юрыдычных асоб. Падрабязней пра поўны функцыянал паслугі можна дазнацца на сайце a1.by/protect.
Калі казаць пра бізнес-кліентаў А1, то ім прадастаўляецца шырокі комплекс паслуг, якія аказваюцца на базе ўласнага дата-цэнтра кампаніі.
Будзьце пільныя і асцярожныя!