А1 і БНБ-Банк рэалізавалі праект па трансфармацыі IT-сістэм банка і пачынаюць супрацоўніцтва ў сферы кібербяспекі | Навiны | Пра кампанію

А1 і БНБ-Банк рэалізавалі праект па трансфармацыі IT-сістэм банка і пачынаюць супрацоўніцтва ў сферы кібербяспекі

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 і БНБ-Банк завяршылі супольны праект па лічбавізацыі інфраструктуры банка. У фокусе ўвагі далейшага супрацоўніцтва – кібербяспека.

Кампанія А1 выступіла ў якасці партнёра БНБ-Банка па рэалізацыі яго стратэгіі лічбавай трансфармацыі і абнаўлення інфраструктуры інфармацыйных сістэм. У рамках праекта была створана новая экасістэма для функцыянавання ІТ-інфраструктуры банка, заснаваная на прыярытэтах адмоваўстойлівасці ўнутранай сеткі банка і высокай хуткасці ўзаемадзеяння падраздзяленняў незалежна ад іх размяшчэння.

 

«Як правайдар тэлекамунікацыйных і ІКТ-паслуг кампанія A1 бачыць сваёй задачай стварэнне і развіццё інфраструктуры, неабходнай для лічбавай трансфармацыі розных сфер нашага жыцця. Мы падыходзім да гэтага стратэгічна, ствараючы для нашых партнёраў унікальныя экасістэмы ў галіне ІКТ. Яны здольныя зрабіць бізнес максімальна эфектыўным, мабільным і бяспечным у адпаведнасці з патрабаваннямі часу. Супольна з БНБ-Банкам мы працуем над укараненнем рашэнняў, якія забяспечаць самы высокі ўзровень абароны інфармацыі, што цалкам адпавядае і нацыянальнай канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, і прыярытэтам лічбавізацыі эканомікі», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па развіцці карпаратыўнага сегмента кампаніі А1 Роберт Дашан.

У рамках супольнага праекта была праведзена маштабная праца па незалежным аўдыце ІТ-сістэм банка, якая ўключала кансультацыі з кіраўніцтвам банка і яго падраздзяленняў, адказнымі супрацоўнікамі дэпартамента ІТ і інфармацыйнай бяспекі.

 

Рэзервовы цэнтр апрацоўкі даных БНБ-Банка размешчаны ў дата-цэнтры А1, які атэставаны Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, адпавядае стандарту інфармацыйнай бяспекі ISO 27001:2013, а таксама мае сертыфікат PCI DSS, што пацвярджае гарантаванне бяспекі інфраструктуры кліентаў і абароны інфармацыі ў банкаўскай сферы. Узровень надзейнасці і адмоваўстойлівасці дата-цэнтра А1 складае 99,982%.

У ходзе работ па стварэнні экасістэмы ІКТ-інфраструктуры банка спецыялісты распрацавалі ўнікальны інжынерны дызайн і ўкаранілі шэраг маштабных рашэнняў, якія істотна павялічваюць кіравальнасць і аператыўнасць працы банка:

  • двухсайтавая канфігурацыя цэнтра апрацоўкі даных, якая функцыянуе ў рэжыме Active-Active;
  • мадэрнізацыя сервернага абсталявання;
  • аб'яднанне падраздзяленняў банка ў адну віртуальную сетку перадачы даных з дапамогай валаконна-аптычных ліній сувязі, што дазволіла наладзіць аператыўнае кіраванне і ўзаемадзеянне паміж галаўным офісам, структурнымі падраздзяленнямі і дата-цэнтрам А1;
  • інавацыйнае рашэнне ActiveCluster для павышэння адмоваўстойлівасці – цалкам сіметрычнае кансалідаванае сховішча даных з двухбаковай рэплікацыяй па схеме Active-Active.

 

А1 і БНБ-Банк таксама падпісалі мемарандум аб наступным этапе супрацоўніцтва ў сферы лічбавай трансфармацыі. Найважнейшым яго кірункам стане кібербяспека.

«Далейшая рэалізацыя Банкам стратэгіі лічбавай трансфармацыі і партнёрства з А1 дазволіць укараняць тэхналогіі і інавацыйныя рашэнні, якія адпавядаюць лепшым сусветным практыкам і стандартам. Гэта палепшыць кліенцкі сэрвіс і якасна зменіць існыя ўяўленні пра фінансавыя паслугі, а таксама забяспечыць высокую канкурэнтаздольнасць і аперацыйную надзейнасць. Нашы прыярытэты – зручнасць, надзейнасць і бяспека – абумовілі выбар А1 у якасці стратэгічнага партнёра па лічбавай трансфармацыі нашай ІКТ-інфраструктуры», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара БНБ-Банка Міхаіл Залеўскі.

«Лічбавая трансфармацыя банкаўскага сектара забяспечвае шматлікія перавагі для спажыўцоў фінансавых паслуг, павялічвае якасць, хуткасць, даступнасць сэрвісаў і значна паляпшае ўзаемадзеянні спажыўцоў фінансавых паслуг і фінансавых арганізацый. У той самы час з ёю звязаныя пэўныя рызыкі. Вось чаму сёння нам патрэбныя інтэграваныя рашэнні, якія забяспечваюць не толькі высокі ўзровень лічбавізацыі банкаўскіх бізнес-працэсаў, але і надзейную абарону ад кіберпагроз. Прэзентаваны праект адпавядае тэндэнцыі развіцця лічбавай эканомікі і павышэння эфектыўнасці сучасных фінансавых інструментаў», – падкрэсліў на прэзентацыі намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Калечыц.

 

Будучыня банкаўскага сектара сёння развіваецца па шляху асваення і ўкаранення перспектыўных тэхналогій, накіраваных на развіццё лічбавага асяроддзя. Праект, які рэалізуецца агульнымі намаганнямі БНБ-Банка і кампаніі А1– гэта прыклад таго, як гэтыя тэхналогіі могуць працаваць ужо сёння.