400-тысячны абанент фіксаванага інтэрнэту ад А1 падключыўся ў Пінску | Навiны | Пра кампанію

400-тысячны абанент фіксаванага інтэрнэту ад А1 падключыўся ў Пінску

Абаненцкая база фіксаванага інтэрнэту, які прадастаўляецца правайдарам тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1, дасягнула 400 тысяч. Юбілейным карыстальнікам стала жыхарка Пінска. Сваю заяўку на падключэнне яна пакінула ў адзін з першых дзён з таго моманту, як хатні інтэрнэт ад А1 стаў даступны ў гэтым горадзе.

 

Актыўнае развіццё фіксаванай сувязі А1 пачалося некалькі гадоў таму і працягваецца дагэтуль. За гэты час ацаніць якасць паслуг А1 змаглі жыхары абласных цэнтраў Беларусі, а таксама розных рэгіянальных гарадоў – Бабруйска, Добруша, Жлобіна, Наваполацка, Рэчыцы, Светлагорска, Салігорска, Баранавіч, Пінска, Рагачова і іншых. У цяперашні час кампанія факусуе намаганні па развіцці фіксаванага інтэрнэту і пашырэнні геаграфіі сваёй прысутнасці ў рэгіянальных населеных пунктах краіны.

 

«Сёння высакахуткасны безлімітны інтэрнэт – неабходны складнік нашага паўсядзённага жыцця. Доступ да інфармацыі, магчымасці для дыстанцыйнай працы і вучобы, зносін з людзьмі па ўсім свеце — становяцца аднолькава даступныя для жыхароў буйных гарадоў і невялікіх населеных пунктаў. Вось чаму А1 актыўна працуе над пашырэннем сеткі фіксаванага інтэрнэту і стварэннем аднолькава даступных і камфортных умоў доступу да яго ўсюды, дзе гэта тэхнічна магчыма, — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па карпаратыўным бізнесе і інфармацыйных тэхналогіях Юры Ляўданскі. – Акрамя гэтага, мы робім вялікі ўпор на развіццё партфоліа паслуг, у прыватнасці, на развіццё комплексных прапаноў. Напрыклад, лінейкі тарыфных планаў «МЕГА» даюць магчымасць карыстацца інтэрнэтам, ТБ і мабільнай сувяззю па цане стандартнага тарыфу фіксаванай сувязі на беларускім рынку».

 

Менавіта на такім камбінаваным тарыфным плане – «МЕГА Макс 2.0» – спыніў свой выбар 400-тысячны абанент сеткі хатняга інтэрнэту А1. У рамках гэтай прапановы карыстальнікі пры падключэнні да сеткі высакахуткаснага фіксаванага інтэрнэту атрымліваюць поўны безліміт мабільнага інтэрнэту і званкоў ва ўсе сеткі для аднаго нумара, а таксама доступ да больш за 100 каналаў і 20 000 фільмаў і серыялаў у падпісцы «Усё ўключана» ад відэасэрвісу VOKA.

 

A1 з'яўляецца найбуйнейшым у Беларусі прыватным аператарам фіксаванага інтэрнэт-доступу, падаючы абанентам высакахуткасны доступ у інтэрнэт па стандартах GPON і Ethernet. Сваю сетку кампанія будуе на самых сучасных тэхналагічных рашэннях з даступных сёння на рынку, што дае магчымасць забяспечыць абанентам высокую якасць злучэння і хуткасць доступу да 500 Мбіт/с.