3 у 1: А1 адкрыў перадзамову на новую «Smart-касу» з убудаваным POS-тэрміналам | Навiны | Пра кампанію

3 у 1: А1 адкрыў перадзамову на новую «Smart-касу» з убудаваным POS-тэрміналам

А1 прапануе для папярэдняй замовы абноўленую версію прылады «Smart-каса», здольную замяніць адразу 3 прылады. Цяпер рашэнне ўключае не толькі паўнавартасны касавы апарат з сэнсарным дысплеем і прынтарам для друку чэкаў, але яшчэ і ўбудаваны POS-тэрмінал для працы з любымі відамі банкаўскіх карт. Такім чынам, з яго дапамогай можна праводзіць усе аперацыі, неабходныя для вядзення касавага ўліку і прыняцця наяўных і безнаяўных плацяжоў.

 

«Smart-каса» – гэта паўнавартаснае комплекснае рашэнне для малога і сярэдняга бізнесу, а таксама мабільнага буйнога бізнесу, якое дазваляе фіксаваць грашовыя разлікі паміж пакупніком і прадаўцом, друкаваць чэкі і перасылаць у электронным выглядзе неабходныя даныя ў падатковыя органы ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Усе даныя шыфруюцца крыптаграфічнай абаронай, што гарантуе бяспеку транзакцый.

 

Кампактны апарат аснашчаны шматфункцыянальным праграмным забеспячэннем, прызначаным для таго, каб аналізаваць продажы, прымаць плацяжы рознымі спосабамі, кантраляваць гатоўку ў касе, ацэньваць выніковасць працы касіра, выстаўляць зніжкі, настройваць палі чэка.

 

Просты і зразумелы інтэрфейс «Smart-касы» дапаможа хутка разабрацца ў апараце нават навічку. Новая прапанова ад А1 ідэальна падыдзе для працы розных службаў дастаўкі, аб'ектаў выязнога гандлю, невялікіх гандлёвых пунктаў і салонаў паслуг.

 

Зрабіць перадзамову на абноўленую версію «Smart-касы» могуць кліенты кампаніі А1 з ліку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гатовы падключыцца ці абслугоўваюцца на тарыфных планах лінейкі «Бізнес Анлім». Для гэтага ім варта пакінуць заяўку, перайшоўшы па наступнай спасылцы, пасля чаго з імі звяжацца адказны супрацоўнік кампаніі.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.