3 ГБ у роўмінгу: А1 прэзентаваў новыя пакеты інтэрнэт-роўмінгу для сваіх абанентаў | Навiны | Пра кампанію

3 ГБ у роўмінгу: А1 прэзентаваў новыя пакеты інтэрнэт-роўмінгу для сваіх абанентаў

Кампанія А1 аб'яўляе пра запуск паслуг «Роўмінг 3 ГБ» і «Роўмінг 3 ГБ (для бізнесу)». Кліентам-фізічным асобам, якія абслугоўваюцца на актуальных тарыфных планах А1 (акрамя негаласавых тарыфных планаў і тарыфаў з папярэдняй аплатай), а таксама юрыдычным асобам сталі даступныя роўмінг-пакеты аб'ёмам 3 ГБ.

 

Новыя роўмінг-пакеты даюць яшчэ большую гнуткасць у выбары патрэбнага аб'ёму інтэрнэт-трафіку, дазваляючы абанентам А1 заставацца на сувязі анлайн у больш як 100 краінах свету. «Роўмінг 3 ГБ» і «Роўмінг 3 ГБ (для бізнесу)» даступныя па фіксаванай цане 96 руб. Кошт 1 МБ трафіку, спажытага звыш уключанага ў адпаведны пакет, складзе 10 капеек з крокам тарыфікацыі 1 КБ.

 

Падключыць роўмінг-пакеты можна ў дадатку «Мой A1», праз асабісты кабінет або з дапамогай USSD-запыту *141*3*2*3# выклік. Пры неабходнасці пакеты «Роўмінг 3 ГБ» і «Роўмінг 3 ГБ (для бізнесу)» могуць быць падключаны адначасова з іншымі роўмінг-пакетамі для спажывання даных, якія даступныя абанентам A1. Пры гэтым кліентам па-ранейшаму даступныя для падключэння іншыя пакеты.

 

Падрабязней пра новыя роўмінг-пакеты для інтэрнэту можна даведацца па спасылцы.