2 ГБ – пры падключэнні, 1 ГБ – кожны месяц: А1 абнавіў праграму лаяльнасці для карыстальнікаў А1 banking | Навiны | Пра кампанію

2 ГБ – пры падключэнні, 1 ГБ – кожны месяц: А1 абнавіў праграму лаяльнасці для карыстальнікаў А1 banking

Кампанія А1 прэзентавала новыя ўмовы атрымання бонуснага інтэрнэт-трафіку для карыстальнікаў дадатку А1 banking. Цяпер яны могуць атрымліваць гарантаваныя 2 ГБ у якасці прывітальнага бонусу пры першай рэгістрацыі ў дадатку і яшчэ 1 ГБ штомесячна – калі карыстаюцца паслугай «А1 кашалёк».

 

Бонусны трафік у памеры 2 ГБ даецца разава ўсім кліентам, якія ўпершыню зарэгістравалі акаўнт у дадатку A1 banking. Для гэтага трэба, каб абаненцкі нумар, які выкарыстоўваецца ў якасці логіна, знаходзіўся ў актыўным статусе.

 

Тыя карыстальнікі А1 banking, у якіх падключана і актыўная паслуга «А1 кашалёк» (яна даступная толькі для фізічных асоб), кожны месяц змогуць атрымліваць 1 ГБ інтэрнэт-трафіку. Для гэтага ім трэба хаця б раз у месяц здзяйсняць як мінімум адзін плацеж з выкарыстаннем грашовага ліміту гэтай паслугі.

 

Карыстацца бонусным інтэрнэт-трафікам можна без абмежаванняў па хуткасці. Атрымаць яго могуць абаненты ўсіх дзеючых тарыфных планаў А1, за выключэннем лінейкі «Прывітанне».

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.