120 тысяч гледачоў: грандыёзны канцэрт пры падтрымцы А1 адбыўся ў Мінску.
Вялікі бясплатны канцэрт у гонар Дня горада, арганізаваны Мінгарвыканкамам пры падтрымцы кампаніі А1, сабраў 120 тысяч гледачоў!

13 верасня на пляцоўцы каля Палаца спорту выступалі як маладыя беларускія выканаўцы, так і зорныя артысты. Галоўным хэдлайнерам вечара стаў харызматычны МОТ – яго кампазіцыі, якія ў адзін голас спявалі ўсе гледачы, завяршыліся святочным феерверкам у гонар Дня нараджэння г. Мінска.

А святкаванне працягнулася сетам ад палымянага дыджэйскага дуэта Swanky Tunes, які паставіў канцэрту не кропку, а вялікі клічнік!

УДзівосную атмасферу свята стваралі не толькі артысты на сцэне, але і гледачы вакол яе, якія прыйшлі паглядзець і паслухаць любімых выканаўцаў – і павіншаваць Мінск з яго 958-годдзем. Ахвотных падзяліць свята было так шмат, што частка гледачоў размясціліся і праз дарогу ад Палаца спорту, і на другім беразе ракі Свіслач, і на тэрасах блізкіх будынкаў.

А некаторыя назіралі за канцэртам анлайн – шмат якія гледачы дзяліліся кантэнтам проста з месца падзеі ў сацыяльных сетках.

А ў перапынках паміж выступамі артыстаў А1 падзяліўся карыснай інфармацыяй пра свае прадукты і магчымасці: кампанія расказала пра запушчаны сёлета ў маі сэрвіс «А1 Таксі», пра паслугу «Бяспечны інтэрнэт», а таксама пра кар'ерныя магчымасці ў А1.
У гэты вечар А1 гучаў у адным рытме з горадам і сотнямі тысяч мінчан і гасцей сталіцы.