Дасыланне SMS з Інтэрнэту | Іншыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Дасыланне SMS з Інтэрнэту

Падпісаўшыся на прыём SMS з Інтэрнэту, абаненты кампаніі могуць атрымліваць SMS, адпраўленыя c сайта A1

Каб адправіць SMS абаненту, у якога падключаны прыём SMS з Інтэрнэту, неабходна ўвесці тэкст паведамлення і абаненцкі нумар атрымальніка ў спецыяльнай форме.
Там жа ў адпаведным акне неабходна ўвесці Код бяспекі. Калі дадзены код уведзены правільна, паведамленне будзе адпраўленае адрасату.
SMS, дасланае з сайта www.a1.by, мае выгляд: websms <тэкст паведамлення>..

 

  • Даўжыня аднаго SMS кірыліцай складае 70 сімвалаў, лацінкай – 160 сімвалаў (уключаючы прабелы). Калі абраны лацінскі алфавіт, рускія літары аўтаматычна пераводзяцца ў лацінскі адпаведнік.
  • Кампанія не нясе адказнасць за змест SMS, дасланых з сайта www.a1.by.
  • Пры змене абаненцкага нумара неабходна нанова актываваць прыём SMS з сайта www.a1.by.

 

Да ведама карыстальнікаў карпаратыўных сетак
Паколькі шматлікія карпаратыўныя сеткі працуюць з Інтэрнэтам праз proxy-сервер, абмежаванне колькасці SMS па IP-адрасе накладваецца на ўсю сетку ў цэлым, а не на асобныя камп'ютары. У сувязі з гэтым для карпаратыўных камп'ютарных сетак (толькі для карпаратыўных кліентаў A1) прадугледжанае індывідуальнае абмежаванне колькасці SMS па IP-адрасе.
Каб устанавіць ліміт для асобнай сеткі, кіраўніцтву арганізацыі трэба даслаць заяву (на фірменным бланку) па факсе 8 (017) 328 62 52. У заяве пазначаецца IP-адрас сеткі (proxy-сервера), колькасць камп'ютараў у сетцы, кантактная інфармацыя кіраўніцтва арганізацыі.

 

  • Устаноўленыя абмежаванні па колькасці SMS, што адпраўляюцца:
    • не больш за 10 SMS на суткі з аднаго IP-адраса (камп'ютара);
    • не больш за 10 SMS на суткі на адзін абаненцкі нумар.
  • Для карыстальнікаў, якія перавысілі названыя абмежаванні, устанаўліваецца забарона на адпраўку SMS з сайта www.a1.by. Акрамя гэтага, закрытая адпраўка SMS з шэрагу публічных proxy-сервераў.
  • Адпраўка SMS на кароткі нумар 511 у роўмінгу не даступная.

 

Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі.

Каб атрымаць SMS з сайта www.a1.by, дашліце SMS з тэкстам websms start на нумар 511.
Адпраўка SMS-каманд ажыццяўляецца на нумар 511.
Спіс SMS-каманд паслугі:

  • websms start – дазволіць атрыманне SMS з сайта www.a1.by;
  • websms stop – забараніць атрыманне SMS з сайта www.a1.by;
  • websms status – атрымаць бягучы статус;
  • websms status нумар абанента кампаніі ў міжнародным фармаце – атрымаць бягучы статус для зададзенага абанента. Прыклад: websms status 375293000100.