Яндэкс.Станцыя ў растэрміноўку і з бонусам у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Яндэкс.Станцыя ў растэрміноўку і з бонусам у А1

Апісанне акцыі

У А1 стартавала спецыяльная прапанова: толькі да 19 снежня ўключна пры куплі калонкі Яндэкс.Станцыя Лайт, Яндэкс.Станцыя Міні або Яндэкс.Станцыя Міні з гадзіннікам пакупнік атрымлівае промакод, па якім можа дадаткова набыць разумную лямпачку Яндэкс усяго за 10 капеек. Пры гэтым аформіць Яндэкс.Станцыю можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 9,54 рубля ў месяц.

 

Яндэкс.Станцыя Лайт адрозніваецца мінімалістычным дызайнам, а таксама яркімі і смелымі колерамі корпуса. Яндэкс.Станцыя Міні парадуе карыстальнікаў больш магутным гукам у 10 Ват. А выдатным дадаткам у Яндэкс.Станцыя Міні з гадзіннікам стане святлодыёдны дысплей, які паказвае час, таймер і надвор'е.

 

Яндэкс.Станцыі маюць падтрымку галасавога памочніка, які можа кіраваць разумным домам, адказваць на пытанні, уключаць музыку ці радыё, прачытаць казку, расказаць пра надвор'е або паставіць будзільнік.

 

Паспейце набыць разумны гаджэт з прыемным бонусам у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы