Яндэкс.Станцыя Лайт па зніжанай цане – усяго за 169 рублёў у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Яндэкс.Станцыя Лайт па зніжанай цане – усяго за 169 рублёў у А1

Апісанне акцыі

А1 змяншае цану на разумную калонку Яндэкс.Станцыя Лайт. Купіць прыладу можна адным плацяжом усяго за 169 рублёў. Акрамя таго, афармленне гаджэта даступна і ў зручную растэрміноўку без пераплат да 11 месяцаў усяго ад 15,36 рубля ў месяц.

 

Яндэкс.Станцыя мае падтрымку галасавога памочніка, які можа кіраваць разумным домам, адказваць на пытанні, уключаць музыку ці радыё, прачытаць казку, расказаць пра надвор'е ці паставіць будзільнік. Таксама калонкі абсталяваныя чатырма мікрафонамі і сэнсарнымі кнопкамі кіравання.

 

Яндэкс.Станцыя Лайт адрозніваецца мінімалістычным дызайнам, а таксама яркімі і смелымі колерамі корпуса: мятным, ультрафіялетавым, «лімон» і «фламінга».

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы