Xiaomi Redmi Note 10S – з летнімі зніжкамі і ў доўгую растэрміноўку ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Xiaomi Redmi Note 10S – з летнімі зніжкамі і ў доўгую растэрміноўку ў А1

Апісанне акцыі

Наперадзе – тры самыя цёплыя месяцы года. З гэтай нагоды А1 запрашае пачаць яркае лета з прыемнай прапановы. Да 4 лiпеня смартфон Xiaomi Redmi Note 10S можна набыць на асаблівых умовах – па спецыяльнай цане і ў растэрміноўку да 11 месяцаў ад 70,81 рубля ў месяц без першапачатковага ўнёску.

 

Xiaomi Redmi Note 10S сабраў у сабе ўсё самае патрэбнае для таго, каб адпачываць і дзяліцца ўражаннямі з сябрамі: магутную камеру на 64 Мп з функцыяй штучнага інтэлекту, акумулятар ёмістасцю 5000 мАг, вялікі 6,43-цалевы AMOLED-дысплей 360° і актуальны працэсар MediaTek Helio G95.

 

Прама зараз у A1 можна набыць Xiaomi Redmi Note 10S з аб'ёмам убудаванай памяці 64 або 128 ГБ, дзе мадэль на 64 ГБ таксама даступна ў мадыфікацыі з NFC-модулем.

 

Рыхтуйцеся да лета з А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.