У А1 стартавалі продажы планшэта HUAWEI MatePad 11 разам з бонусам | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

У А1 стартавалі продажы планшэта HUAWEI MatePad 11 разам з бонусам

Апісанне акцыі

У А1 пачаліся продажы планшэта HUAWEI MatePad T 11. Да 19 верасня ўключна пакупнікам навінкі таксама даецца бонус – зніжка 99% на магнітны чахол-клавіятуру HUAWEI Smart Magnetic Keyboard.

 

HUAWEI MatePad 11 атрымаў 11-цалёвы сэнсарны экран з рэжымам абароны зроку. Нягледзячы на такую дыяганаль дысплея, корпус прылады вельмі тонкі. Пры гэтым аўдыясістэма планшэта складаецца з чатырох дынамікаў, што забяспечвае камфортнае праслухоўванне любога кантэнту. А акумулятара хапае на прайграванне відэа да 12 гадзін. Акрамя таго, цікавая асаблівасць навінкі – уласная аперацыйная сістэма HarmonyOS ад HUAWEI: MatePad 11 стаў адной з першых прылад, на якой яна ўсталявана.

 

HUAWEI MatePad 11 можа стаць універсальным памочнікам для працы ў рэдактарах, падрыхтоўкі прэзентацый, вырашэння хатніх і навучальных задач, а таксама гульняў і прагляду фільмаў. З магнітным чахлом-клавіятурай HUAWEI Smart Magnetic Keyboard карыстацца прыладай яшчэ прасцей і зручней.

 

Набыць планшэт можна як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў. Штомесячны ўзнос складзе ад 58,28 рубля ў месяц. Зніжка на клавіятуру даецца па промакодзе.

 

Рабіць пакупкі ў А1 – заўсёды выгадна!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.