У А1 стартавалі продажы новага пакалення iPad з выгадай і бонусамі | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

У А1 стартавалі продажы новага пакалення iPad з выгадай і бонусамі

Апісанне акцыі

А1 аб'яўляе пра старт продажаў новага ўльтратонкага планшэта Apple. Набыць прылады можна будзе як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку.

 

У перыяд з 8 па 10 кастрычніка мадэль iPad Wi-Fi у мадыфікацыі 64 ГБ можна набыць з выгадай да 260 рублёў. Таксама на старце продажаў даступная мадэль iPad Wi-Fi 256 ГБ. Абодва планшэты будуць прадстаўлены ў двух колерах: серабрыстым і «шэры космас». Набыць планшэты можна ад 999 рублёў пры аплаце аднаразовым плацяжом, а таксама ў растэрміноўку на 6 і 11 месяцаў за такі ж кошт без пераплат. Акрамя таго, прылады можна будзе набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 43,70 рубля ў месяц.

 

Пры гэтым усе пакупнікі новых iPad у перыяд акцыі атрымаюць дадатковы бонус: зніжку па промакодзе на Apple Pencil. Так, тэхналагічны аксесуар можна будзе купіць за 319 рублёў адным плацяжом або ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 15,78 рубля ў месяц.

 

Новы iPad стаў не толькі больш прадукцыйным у параўнанні з папярэднікам дзякуючы чыпу А13 Bionic, але і значна больш энергаэфектыўным, забяспечваючы працу без падзарадкі на працягу дня. Стаў значна лепей і графічны працэсар – цяпер ён дазваляе апрацоўваць выявы і відэа яшчэ хутчэй.

 

Планшэт новага пакалення атрымаў звышшырокавугольную франтальную камеру з матрыцай 12 Мп. Магчымасці такога фотамодуля дапамогуць заўсёды заставацца ў цэнтры ўвагі ва ўсіх сэнсах – бо цяпер падчас відэазванкоў ён будзе заўсёды трымаць свайго карыстальніка ў цэнтры кадра.

 

Звяртаем увагу абанентаў, якія аформілі заказ праз віртуальную краму, што забраць планшэт са зніжкай можна толькі па 10 кастрычніка. З 11 кастрычніка пры аплаце аднаразовым плацяжом кошт прылады складзе ад 1 259 рублёў адным плацяжом, а ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 52,45 рубля ў месяц.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.