Ужо ў А1: Redmi Note 12 і Redmi Note 12 Pro + 5G – з бонусамі для першых пакупнікоў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Ужо ў А1: Redmi Note 12 і Redmi Note 12 Pro + 5G – з бонусамі для першых пакупнікоў

Апісанне акцыі

У А1 стартавалі продажы двух смартфонаў – Redmi Note 12 і Redmi Note 12 Pro+ 5G. Абедзве навінкі можна купіць у растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу. Больш за тое, першыя пакупнікі атрымаюць асаблівы сюрпрыз: промакод на куплю фірменнага аксесуара Xiaomi усяго за 10 капеек!

 

Смартфон Redmi Note 12 Pro + 5G парадуе будучага ўладальніка цэлым наборам перадавых рашэнняў: камерай з раздзяленнем 200 Мп з аптычнай стабілізацыяй выявы, 6,67-цалёвым AMOLED-дысплеем з частатой абнаўлення 120 Гц Vibrant Flow і магутным працэсарам MediaTek Dimensity 1080. Купіць смартфон у А1 можна за 1479 рублёў аднаразовым плацяжом ці ад 61,62 рубля ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў. Дадаткам да пакупкі стане промакод на набыццё фітнес-бранзалета Xiaomi Smart Band 7 за 10 капеек.

 

Redmi Note 12 створаны для тых, хто цэніць ідэальны баланс цаны і характарыстык. Прылада атрымала 6,67-цалёвы AMOLED-дысплей з частатой абнаўлення 120 Гц, ёмісты акумулятар на 5000 мАг з падтрымкай хуткай 33-ватнай зарадкі і энергаэфектыўны працэсар Snapdragon 685, які забяспечвае плаўнасць інтэрфейсу і хуткую працу. У трайной камеры з асноўным модулем на 50 Мп выкарыстоўваецца оптыка Samsung. Навінка даступная ў А1 за 779 рублёў адным плацяжом ці ад 32,45 рубля ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў. Акрамя таго, па спецыяльным промакодзе першыя пакупнікі прылады змогуць атрымаць за 10 капеек бесправадныя навушнікі Redmi Buds 3 Lite.

 

Звярніце ўвагу на яшчэ адну навінку – Redmi Note 12 Pro. Смартфон можна аформіць у растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу ад 52,45 рубля ў месяц.

 

Пачніце знаёмства з навінкамі ад Xiaomi з прыемных сюрпрызаў у А1! Спяшайцеся – акцыя працягнецца па 7 мая ўключна.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы