Паспейце купіць выгадна ў А1: смарт-гадзіннікі серыі HUAWEI WATCH 4 – са скідкай і ў растэрміноўку без пераплат | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Паспейце купіць выгадна ў А1: смарт-гадзіннікі серыі HUAWEI WATCH 4 – са скідкай і ў растэрміноўку без пераплат

Апісанне акцыі

З 1 жніўня па 12 верасня ў А1 смарт-гадзіннікі новай серыі ад HUAWEI – WATCH 4 і WATCH 4 Pro – даступныя са скідкай да 250 рублёў. Апрача таго, пакупку можна аформіць у растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў.

 

Абедзве прылады яднае стылёвы футурыстычны дызайн, выкарыстанне тэхналагічных матэрыялаў, а таксама наяўнасць мноства карысных функцый для аналізу паказчыкаў здароўя. Новая серыя адсочвае сем ключавых параметраў фізічнага стану адначасова, у тым ліку частату сардэчных скарачэнняў, узровень насычэння крыві кіслародам, дыхання і здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы.

 

Смарт-гадзіннікі падтрымліваюць больш за 100 рэжымаў трэніровак, абароненыя ад вады па стандарце 5ATM і здольныя вытрымліваць апусканне ў ваду на глыбіню да 30 м. Асаблівасцю мадэляў з’яўляецца дадатковая магчымасць падключэння да мабільных сетак праз eSIM. Такім чынам, прылада здольная стаць паўнавартаснай заменай смартфону, каб яго ўладальнік мог заставацца на сувязі ў любых сітуацыях.

 

Смарт-гадзіннікі серыі HUAWEI WATCH 4 цяпер можна набыць ад 1049 рублёў адным плацяжом або ўсяго ад 43,70 рубля ў месяц у растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы