Паспейце купіць новы Samsung Galaxy Z Flip3 у А1 – і атрымаць промакод на Galaxy SmartTag | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Паспейце купіць новы Samsung Galaxy Z Flip3 у А1 – і атрымаць промакод на Galaxy SmartTag

Апісанне акцыі

У А1 пачаліся продажы стылёвай і незвычайнай навінкі ад Samsung – Galaxy Z Flip3. Аформіць куплю можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 131,20 рубля ў месяц і атрымаць у падарунак да смартфона гадавы сертыфікат Samsung Care. Акрамя таго, кожны пакупнік атрымае магчымасць купіць метку Samsung Galaxy SmartTag усяго за 10 капеек са зніжкай па промакодзе.

 

Samsung Galaxy Z Flip3 вылучаецца ўнікальным складным форм-фактарам, моднымі колерамі корпуса і кампактнасцю: прылада з лёгкасцю змяшчаецца ў любой кішэні і не займае шмат месца ў сумачцы. У раскладзеным выглядзе дыяганаль экрана прылады складае 6,7 цалі. Пры гэтым яго можна выкарыстоўваць і ў складзеным пад любым зручным вуглом становішчы, дзе верхняя палова служыць для вываду выявы, а другая – для зручнага кіравання дадаткамі. Прылада таксама атрымала вільгацеахову па стандарце IPX8, стэрэадынамікі і працэсар Qualcomm Snapdragon 888.

 

Сертыфікат Samsung Care дзейнічае на працягу аднаго года і гарантуе аднаразовую замену дысплея ў аўтарызаваных цэнтрах Samsung. А метка Galaxy SmartTag дазволіць лепш кантраляваць захаванасць вашых рэчаў.

 

Спяшайцеся за яркай навінкай у А1 і атрымлівайце падарункі!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.