Трэцяе пакаленне складных смартфонаў Samsung – па перадзаказе ў А1! | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Трэцяе пакаленне складных смартфонаў Samsung – па перадзаказе ў А1!

Апісанне акцыі

У А1 адкрываецца перадзаказ на дзве розныя, але аднолькава незвычайныя навінкі ад Samsung – смартфоны Galaxy Z Fold3 і Galaxy Z Flip3. Усе, хто з 11 жніўня да 9 верасня 2021 года паспее пакінуць заказ, у якасці падарунка атрымаюць выдатныя бонусы: практычныя аксесуары і гадавы сертыфікат Samsung Care.

 

Трэцяе пакаленне складаных смартфонаў Galaxy Z Fold3 захавала ўсе ключавыя асаблівасці сваіх папярэднікаў: у складзеным выглядзе гэта зручны і практычны апарат з 6,2-цалёвым бязрамкавым экранам, а ў раскладзеным – 7,6-цалёвы планшэт. Пры гэтым новая версія атрымала шэраг істотных паляпшэнняў: «нябачная» падэкранная франтальная камера, найноўшы працэсар Qualcomm Snapdragon 888, падтрымка пяра S Pen і павялічаны аб'ём убудаванай памяці (будуць даступныя версіі з 256 і 512 ГБ). Акрамя таго, сама прылада стала танчэй і лягчэй і ўпершыню ў гісторыі лінейкі Z Fold атрымала абарону ад вады IPX8.

 

Стылёвы і незвычайны смартфон Galaxy Z Flip3 вылучаецца ўнікальным складаным форм-фактарам, моднымі колерамі корпуса і кампактнасцю: прылада з лёгкасцю змяшчаецца ў любой кішэні і не займае шмат месца ў сумачцы. У раскладзеным выглядзе дыяганаль экрана прылады складае 6,7 цалі; яе таксама можна выкарыстоўваць у складзеным пад любым зручным вуглом становішчы, прытым верхняя палова служыць для вываду выявы, а ніжняя – для зручнага кіравання дадаткамі. У новай версіі прылада атрымала вільгацеахову па стандарце IPX8, стэрэадынамікі і працэсар Qualcomm Snapdragon 888.

 

Абедзве навінкі даступныя для перадзаказу як аднаразовым плацяжом (Galaxy Z Fold3 – за 5599 і Galaxy Z Flip3 – за 3149 рублёў), так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным узносам ад 131,20 рубля.

 

Падарункам для ўсіх, хто аформіць перадзаказ у А1, стане сертыфікат Samsung Care на аднаразовую замену дысплея ў аўтарызаваных цэнтрах Samsung тэрмінам дзеяння на адзін год. А пакупнікі Galaxy Z Fold3 таксама атрымаюць промакод на набыццё аксесуараў – зручнага чахла-кніжкі і пяра S Pen – за 1 капейку.

 

Спяшайцеся аформіць перадзаказ, каб карыстацца сваім новым смартфонам з максімальным камфортам і задавальненнем!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.