Старт продажаў навінак ад ASUS – са зніжкамі і ў выгадную растэрміноўку ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Старт продажаў навінак ад ASUS – са зніжкамі і ў выгадную растэрміноўку ў А1

Апісанне акцыі

У А1 стартавалі продажы двух сучасных ноўтбукаў: ASUS Vivobook 16X 16/512GB і ASUS ROG STRIX G15 16/512GB. Навінкі можна купіць па зніжанай цане ў растэрміноўку да 24 месяцаў – ад 99,95 рубля ў месяц.

 

Функцыянальны ноўтбук ASUS Vivobook 16X 16/512GB аснашчаны дысплеем NanoEdge з шырокімі вугламі агляду, убудаваным модулем Wi-Fi 6, а таксама мабільным працэсарам AMD Ryzen 7 5600 серыі з аб'ёмам аператыўнай памяці 16 ГБ і карыстальніцкай 512 ГБ. Пры гэтым частата працэсара дасягае 4,2 Ггц, што забяспечвае высокую хуткасць працы. Таксама ноўтбук раскрываецца на 180 градусаў – гэта асабліва зручна пры сумесным праглядзе кантэнту з калегамі ці сябрамі. А яшчэ большы камфорт у выкарыстанні забяспечвае клавіятура найноўшай распрацоўкі ErgoSense.

 

Гульнявы ноўтбук ASUS ROG STRIX G15 16/512GB мае магутную канфігурацыю дзякуючы працэсару AMD Ryzen 7 4800H і відэакарце GeForce RTX 3050. Дысплей высокага раздзялення падтрымлівае адаптыўную сінхранізацыю Adaptive-Sync. А аптымізаваная сістэма ахаладжэння гарантуе стабільную працу прылады нават пры высокіх нагрузках. Цалкам пагрузіцца ў гульню дазваляе убудаваная акустычная сістэма, якая стварае фантастычны эфект аб'ёмнага гучання на базе тэхналогіі Dolby Atmos.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.