Старт продажаў HUAWEI Mate 50 у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Старт продажаў HUAWEI Mate 50 у А1

Апісанне акцыі

А1 аб'яўляе аб старце продажаў новай лінейкі смартфонаў HUAWEI Mate 50. Навінку можна аформіць у растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу ад 120,79 рубля ў месяц. Акрамя таго, па 20 студзеня 2023 года ўключна пры куплі смартфона можна атрымаць бонусам промакод на куплю стыльнага гадзінніка HUAWEI WATCH GT 3 Active 46 мм усяго за 10 капеек.

 

Усе мадэлі HUAWEI Mate 50 маюць трохмодульную камеру XMAGE з шырокай дыяфрагмай для яркіх здымкаў у любы час сутак і пры любых умовах. Рэалістычныя колеры адлюстроўваюцца дзякуючы вялікаму OLED-дысплею, а магутны акумулятар з падтрымкай хуткай правадной зарадкі 66 Вт і бесправадной зарадкі 50 Вт дазволіць карыстацца смартфонам яшчэ даўжэй.

 

Мадэль HUAWEI Mate 50 Pro прадстаўлена ў двух мадыфікацыях: на 256 ГБ і 512 ГБ. Асаблівасць версіі HUAWEI Mate 50 Pro 512 ГБ – экран, абаронены трывалым шклом Kunlun, дзякуючы чаму прылада атрымала сертыфікат ад швейцарскай кампаніі SGS. У дадатак да ўсяго задняя панэль дэвайса пакрыта экаскурай, што надае смартфону яшчэ больш вытанчанасці.

 

Адкрыйце для сябе цікавую навінку з прыемным бонусам у А1! Пры гэтым варта паспяшацца, бо колькасць тавару абмежавана.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы